Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй №1
Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй №1 | |
---|---|
Дэвіз | Першы — лепшы! |
Заснаваны | 1 ліпеня 1990 |
Дырэктар | Пётр Уладзіміравіч Шылаў |
Тып | Ліцэй |
Адрас | Магілёў, вул. Вароўскага, 29 |
Сайт | firstlyceum.by |
Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй № 1 — установа адукацыі Магілёўскай вобласці, уваходзіць у склад вучэбна-метадычнага комплекса на базе Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Аркадзя Куляшова.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У канцы 20-га стагоддзя ў сістэме народнай адукацыі Рэспублікі Беларусь з’явіліся навучальныя ўстановы новага тыпу: каледжы, ліцэі, гімназіі. Першай падобнай навучальнай установай у горадзе Магілёве стаў абласны ліцэй пры МДУ імя А. А. Куляшова па вуліцы Вароўскага.[1]
Ліцэй пры Магілёўскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А. А. Куляшова створаны згодна з рашэннем Магілёўскага аблвыканкама № 5 ад 17 красавіка 1990 года і адкрыты 1 ліпеня 1990 года.[1] Ліцэй існуе як самастойная юрыдычная адзінка і падпарадкоўваецца упраўленню адукацыі Магілёўскага аблвыканкама.
У 1997 годзе ў сувязі з атрыманнем Магілёўскім дзяржаўным педагагічным інстытутам статусу універсітэта ліцэй быў перайменаваны ў Магілёўскі абласны ліцэй пры МДУ імя А. А. Куляшова.
У 2001 годзе рашэннем Магілёўскага аблвыканкама № 14-18 ад 27 чэрвеня 2001 года ліцэй перайменаваны ва ўстанову адукацыі «Магілёўскі абласны ліцэй № 1».
Гісторыя будынка ліцэя
[правіць | правіць зыходнік]1892 / 1893—1917 — Жаночае епархіяльнае вучылішча Духоўнага ведамства[2].
1918 — Школа чырвоных камандзіраў[3].
1947—1951 — Педагагічнае вучылішча[5].
1957—1990 — школа-інтэрнат № 1 горада Магілёва БССР[6].
З 1990 — Абласны ліцэй.
Дасягненні вучняў
[правіць | правіць зыходнік]Вучнямі ліцэя атрыманы 21 дыплом на міжнародных алімпіядах, 313 дыпломаў на рэспубліканскіх[7].
Профільнае навучанне
[правіць | правіць зыходнік]У ліцэі працуюць профільныя класы з фізіка-матэматычным, хіміка-біялагічным, грамадазнаўчым і філалагічным накірункамі.