Перайсці да зместу

Мадагаскарскія калючыя зараснікі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мадагаскарскія калючыя зараснікі
Калючы лес у Іфаці, Мадагаскар, можна ўбачыць розныя віды Adansonia, Alluaudia procera і іншыя расліны.
Біём Пустыня
Плошча 44 000 км²
Краіны Мадагаскар
Глоўбал-200 AT1311
Прыблізнае размяшчэнне калючых зараснікаў у правінцыі Туліяра

Мадагаскарскія калючыя зараснікі — экалагічны рэгіён на паўднёвым захадзе Мадагаскара. Дадзены тып расліннасці расце на бедных глебах з нізкім узроўнем ападкаў зімой. Прыкладная плошча экарэгіёна — 44 000 км². Экарэгіён з’яўляецца домам для вялікай колькасці эндэмічных раслін.

Многія ўтваральныя расліны паказваюць крайнюю ступень адаптацыі да засухі. Калючыя расліны эндэмічнага сямейства Didiereaceae фармуюць значную кампаненту, асабліва ва ўсходнім кірунку. Яны дрэвавыя, але аддалена звязаныя з кактусавымі (Cactaceae). Сярод іншых членаў расліннай супольнасці пераважаюць прадстаўнікі сямействаў Burseraceae, малачайныя (Euphorbiaceae), сумахавыя (Anacardiaceae) і бабовыя (Fabaceae).

  • Donque, G. 1972. The climatology of Madagascar. In Biogeography and ecology of Madagascar, eds. R Battistini, and G. Richard-Vindard, pp. 87-144. The Hague, Junk.
  • Phillipson, P.B. 1996. Endemism and non-endemism in the flora of south-west Madagascar. Pp. 125—136 in. W.R. Lourenço (ed.). Biogéographie de Madagascar. Editions de l’ORSTOM, Paris.
  • Mittermeier, R.A., I. Tattersall, W.R. Konstant, D.M. Meyers, and R.B. Mast. 1994. Lemurs of Madagascar. Conservation International, Washington, D.C.