Перайсці да зместу

Майкл Джэйстан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Майкл Джэйстан
англ.: Michael Jayston
Дата нараджэння 29 кастрычніка 1935(1935-10-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 лютага 2024(2024-02-05)[1] (88 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Лін Фарлі[d]
Адукацыя
Прафесія акцёр, падарожнік-даследчык, тэлеакцёр
IMDb ID 0419785

Майкл Джэйстан (англ.: Michael Jayston; 29 кастрычніка 1935, Нотынгем, Нотынгемшыр — 5 лютага 2024) — англійскі акцёр.

Майкл Джэйстан атрымаў прызнанне як тэатральны акцёр, да свайго з’яўлення ў кіно і на тэлебачанні. Ды і там першымі яго ролямі сталі ролі ў тэлеадаптацыях Шэкспіраўскіх п’ес «Сон у летнюю ноч» (1968), «Венецыянскі купец» (1973) і «Кароль Лір» (1975). Таксама Джэйстан выканаў ролю служачага Доўлінга ў драме «Гульні ўлады».

Яго кандыдатура разглядалася на ролю Джэймса Бонда, і ён выканаў яе ў радыё адаптацыі фільма «Жывеш толькі двойчы» ў 1990 годзе. У 1970 годзе ён сыграў Генры Айртана ў фільме «Кромвель». Таксама Джэйстан выканаў ролю Мікалая II у фільме «Мікалай і Аляксандра», на здымках якога пазнаёміўся са сваім блізкім сябрам Томам Бейкерам, а ў 1973 годзе — роля містэра Рочэстэра ў серыяле «Джэйн Эйр».

Знамянальнай падзеяй у яго жыцці стала роля Валеярда ў брытанскім навукова-фантастычным серыяле Доктар Хто. У серыі «Дасканалы вораг» Майстар сцвярджае, што Валеярд з’яўляецца чарговым, але злым увасабленнем Доктара.

Таксама Джэйсан выконваў ролі ў такіх серыялах ВПС, як «Жыхары Іст-Энду», «Вуліца Каранацыі», «Толькі дурні і коні», «Нечаканыя гісторыі», «Рахунак».

Зноскі