Перайсці да зместу

Брайтан і Хоўв

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Населены пункт
Брайтан і Хоўв
англ.: Brighton and Hove
50°49′40″ пн. ш. 0°09′10″ з. д.HGЯO
Краіна  Вялікабрытанія
Кіраўнік Daniel Yates[d]
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1997
Плошча 83 км²
Часавы пояс UTC+0
Насельніцтва
Насельніцтва 256 600 чалавек (2008)
Шчыльнасць 3 040 чал./км²
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс BN1, BN2, BN3 і BN41
brighton-hove.gov.uk
Паказаць/схаваць карты
Брайтан і Хоўв (Вялікабрытанія)
Брайтан і Хоўв
Брайтан і Хоўв

Бра́йтан і Хо́ўв (англ.: Brighton and Hove) — унітарная адзінка са статусам «сіці» на паўднёвым захадзе цэрэманіяльнага графства Усходні Сусекс.

Горад утвораны 1 красавіка 1997 года шляхам аб'яднання гарадоў Брайтан і Хоўв у асобную ад неметрапольнага графства Усходні Сусекс унітарную адзінку. Займае плошчу 83 км², амываецца з поўдню пралівам Ла-Манш, на захадзе мяжуе з цырыманіяльным графствам Заходні Сусекс, на ўсходзе з неметрапольным графствам Усходні Сусекс. На тэрыторыі ўнітарнай адзінкі пражывае 256 600 чалавек пры сярэдняй шчыльнасці насельніцтва 3 040 чал./км² (2008). Галоўны горад унітарнай адзінкі — Хоўв (насельніцтва — 90 тым. чал.). Найбуйнейшы горад — Брайтан (150 тыс. чал).

У савеце ўнітарнай адзінкі Брайтан і Хоўв засядаюць 54 дэпутаты, абраных у 21 акрузе. У выніку апошніх выбараў 25 месцаў у савеце занятыя кансерватарамі.