Майкл Самарэ
Майкл Самарэ | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: Michael Thomas Somare | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
9 красавіка 1936[1][2] |
||||||
Смерць |
26 лютага 2021[1] (84 гады) |
||||||
Жонка | Вероніка Самарэ[d][1] | ||||||
Дзеці | Артур Самарэ[d], Далшана Самарэ-Брэш[d], Майкл Майва Самарэ[d], Берта Самарэ[d] і Сана Самарэ[d] | ||||||
Партыя |
|
||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сэр Майкл Томас Самарэ (англ.: Michael Thomas Somare; 9 красавіка 1936, Рабаул, Новая Брытанія — 26 лютага 2021) — палітык Папуа — Новай Гвінеі, неаднаразова — прэм’ер-міністр краіны, у тым ліку першы пасля яе незалежнасці.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і паліцэйскага сяржанта. Быў старэйшым з дзяцей у сям’і (у Людвіга Самарэ было 4 жонкі і 6 дзяцей). Пачатковую адукацыю атрымаў у японскай школе падчас Другой сусветнай вайны, навучыўшыся чытаць, пісаць і лічыць на японскай мове. Скончыў школу ў Аўстраліі ў 1957 годзе. Затым выкладаў у некалькіх пачатковых і сярэдніх школах на радзіме.
Быў адным з 35 жыхароў Папуа — Новай Гвінеі, якія прайшлі паскораны курс для паступлення на дзяржаўную службу. У выніку стаў адным з нямногіх жыхароў Папуа-Новай Гвінеі, якія валодалі англійскай мовай. Атрымаў кваліфікацыю перакладчыка Заканадаўчай рады (орган улады, складзены, пераважна, з белага насельніцтва).
Працаваў на радыё ў Веваку. Звольнены адтуль, у 1968 годзе быў абраны ў палату сходу краіны, якая была тады калоніяй Аўстраліі, і ўступіў у апазіцыю, стаўшы яе лідарам і заснаваўшы партыю Пангу. Пасля выбараў у 1972 годзе сфарміраваў кааліцыйны ўрад, у 1973 годзе, пасля прадастаўлення аўтаноміі, стаў галоўным міністрам краіны. У 1975 годзе спрыяў прыняццю канстытуцыі Папуа — Новай Гвінеі і прадастаўленню краіне незалежнасці.
16 верасня 1975 года стаў першым прэм’ер-міністрам незалежнай краіны. 11 сакавіка 1980 года пасля вотуму недаверу ў парламенце страціў пасаду, 2 жніўня 1982 года зноў стаў прэм’ер-міністрам да 21 лістапада 1985 года. З 5 жніўня 2002 года да 4 красавіка 2011 года (з перапынкам у снежні 2010 — студзені 2011 гадоў) — зноў прэм’ер-міністр Папуа — Новай Гвінеі ад партыі Нацыянальнага альянсу.
Яго вялікая цікавасць да нацыянальнай культуры прывяла да таго, што Самарэ быў у 1969 годзе абраны старшынёй рады папячыцеляў Музея Папуа — Новай Гвінеі.
Зноскі
- ↑ а б в г Harriman B. Sir Michael Somare, first prime minister of Papua New Guinea, dies at age of 84 — ABC News, 2021.
- ↑ Sir Michael Somare // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Grand Chief Somare passes on // Papua New Guinea Post-Courier — Konedobu: 2021.
- Прэм’ер-міністры Папуа — Новай Гвінеі
- Нарадзіліся 9 красавіка
- Нарадзіліся ў 1936 годзе
- Нарадзіліся ў Папуа — Новай Гвінеі
- Памерлі 26 лютага
- Памерлі ў 2021 годзе
- Памерлі ў Папуа — Новай Гвінеі
- Кавалеры ордэна Святога Рыгора Вялікага
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія
- Асобы
- Кавалеры ордэна Узыходзячага сонца 1 класа
- Кавалеры Пашаны
- Кавалеры ордэна Лагоху
- Памерлі ад раку падстраўнікавай залозы
- Міністры замежных спраў