Архіпелаг Бісмарка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Архіпелаг Бісмарка
Характарыстыкі
Найбуйнейшы востраўНовая Брытанія 
Насельніцтва218 000 чал.
Размяшчэнне
3°59′ пд. ш. 149°44′ у. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Архіпелаг Бісмарка (Папуа — Новая Гвінея)
Архіпелаг Бісмарка
Архіпелаг Бісмарка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Архіпелаг Бісмарка (раней — Новая Брытанія) — адна з астраўных груп Меланезіі ў Ціхім акіяне, на паўночны ўсход ад Новай Гвінеі. Частка дзяржавы Папуа — Новая Гвінея.

Складаецца з двух вялікіх астравоў (Новая Брытанія і Новая Ірландыя), астравоў Адміралцейства і іншых, драбнейшых.

Плошча каля 49,700 тыс. км². Насельніцтва 218 тыс. чал. (1966) — меланезійцы і папуасы.

Буйныя астравы гарыстыя (на востраве Новая Брытанія вышынёй да 2300 м), дробныя — вулканічныя і каралавыя; ёсць дзеючыя вулканы. Вільготна-экватарыяльныя лясы. Вырошчваюцца какосавая пальма, бананы, цукровы трыснёг, тытунь, бавоўнік. Рыбалоўства, лоўля жэмчугу. Значныя населеныя пункты і порты: Рабаул (в. Новая Брытанія), Кавіенг (в. Новая Ірландыя), Ларэнгау (а-вы Адміралцейства).

Адкрыты ў 1616 галандцамі В. Схаўтэнам і Я. Лемерам; з 1884 стаў германскай калоніяй і быў названы па імі О. Бісмарка.

У 1943 годзе паводле плана «Z» японскага камандавання тут праходзіла лінія абароны.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]