Максім Кутузаў
Выгляд
Максім Кутузаў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1995 |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Мова твораў | беларуская |
Максім Кутузаў (нар. 1995, Мінск) — беларускі пісьменнік, драматург і навуковец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў хімічны факультэт БДУ ў 2017 годзе. У 2018 стаў лаўрэатам міжнароднай літаратурнай прэміі «Еўракон-2018» з беларускім фэнтэзі «Князь-ваўкалак» у намінацыі «Крызаліс»[1]. У 2019 годзе атрымаў ступень магістра фізіка-матэматычных навук. Валодае англійскай і нямецкай мовамі.
Аўтар двух раманаў «Князь-ваўкалак» і «Porta Nigra», а таксама зброніка п’ес «Праклён Міндоўга».
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Даследуе нанатэхналогіі і магнітныя матэрыялы. З’яўляецца аўтарам шаснаццаці навуковых артыкулаў у англамоўных навуковых выданнях, мае індекс Хірша 5 [2].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Князь-ваўкалак (2017)
- Праклён Міндоўга (2019)
- Porta Nigra (2020)