Мак’юментары
Выгляд
Мак’юментары (англ.: mockumentary) — тэлевізійны і кінематаграфічны жанр, які паказвае выдуманыя падзеі, але прадстаўлены ў выглядзе дакументальнага фільма[1].
Гэтыя пастаноўкі часта выкарыстоўваюцца для аналізу або каментавання бягучых падзей і праблем з дапамогай выдуманай абстаноўкі або для пародыі самай дакументальнай формы[2].
У адрозненне ад псеўдадакументальнага фільма, мак’юментары заўсёды задуманы як сатыра або гумар.
У беларускім сучасным мастацтве прыклады мак’юментары найчасцей сустракаюцца ў выглядзе кароткаметражных стужак на фестывалях незалежнага кіно. Найчасцей яно прымяняецца да кінаэксперыментаў, але ў астатніх відах мастацтва яго можна разглядаць як сінонім містыфікацыі[3].
Прыклады
[правіць | правіць зыходнік]- Пачатковая школа Эбат — амерыканскі сітком у жанры мак’юментары.
- 1670 — польскі камедыйны серыял.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ the definition of mockumentary . Dictionary.com. Архівавана з першакрыніцы 16 студзеня 2017. Праверана 3 сакавіка 2023.
- ↑ Campbell, Miranda (2007). "The mocking mockumentary and the ethics of irony" (PDF). Taboo: The Journal of Culture and Education. 11 (1): 53–62. Архівавана з арыгінала (PDF) 2011-07-26. Праверана 2010-07-26.
- ↑ Нам патрэбны міфы . Звязда. Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2022. Праверана 3 сакавіка 2024.