Перайсці да зместу

Малы пагоніч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Малы пагоніч
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Porzana parva Scopoli, 1769

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  176249
NCBI  1294531
EOL  913277

Малы пагоніч (Porzana parva) — від птушак сямейства пастушковых (Rallidae).

Птушка памерам са шпака. Даўжыня цела да 20 см, маса 50-60 г. Апярэнне спіны аліўкава-бурае з цёмнымі стракацінамі, шыя і брушны бок аспідна-шэрыя без выразных палос, надхвосце паласатае. У самак на горле вохрыстае або рыжаватае адценне. Ногі ў самца і самкі зеленаватыя. Дзюба кароткая, сціснутая з бакоў, чырвоная каля асновы і зеленавата-жоўтая на канцы.

Арэал: Заходняя Еўразія (за выключэннем паўднёвага захаду і поўначы) і Малая Азія. На поўнач трапляецца да Прыбалтыкі і цэнтральных абласцей Расіі, на поўдзень — да Чорнага мора, дэльты Волгі, паўднёвага захаду Сібіры.

Тэрыторыя Беларусі знаходзіцца ў межах арэала віду. Верагодна, пашыраны паўсюдна, але мазаічна. Да 1940-х гг. адзначаўся для Пінскага і Брагінскага раёнаў. У пасляваенны перыяд знойдзены ў Гродзенскім (наваколле в. Гожа), Лунінецкім (рыбгас «Лахва», старарэччы Прыпяці), Гарадоцкім (азёры Кашо, Бурачкоўскае), Бярозаўскім, Пружанскім і Мядзельскім раёнах.

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

У месцах гнездавання з’яўляецца звычайна ў першай палове, у асобныя гады — у другой палове красавіка. Гняздо размяшчае на заломах трыснягу, чароту, асакі або ў курціне травяністай расліннасці, нярэдка сярод галін затопленага вербняку.

Яйкі

У кладцы ад 6 да 9 (часцей 7-8) глініста-шэрых або шаравата-жоўтых з іржава-рыжаватай плямістасцю яек памерамі 30,6 x 21,5 мм. Знаходкі поўных кладак з траўня па чэрвень сведчаць аб магчымасці паўторнага гнездавання. Наседжаныя і слаба наседжаныя кладкі трапляюцца звычайна ў канцы траўня — першай палове ліпеня. Наседжваюць абедзве птушкі 20-21 суткі.

Адлёт на месца зімоўкі (Міжземнамор’е, Малая Азія, Афрыка) у канцы жніўня-верасні. Асобныя птушкі трапляліся ў Пінскім раёне і ў кастрычніку.

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5