Брагінскі раён

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Брагінскі раён
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Гомельскую вобласць
Уключае 7 сельсаветаў
Адміністрацыйны цэнтр Брагін
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Буйнейшыя паселішчы Брагін
 Камарын
Старшыня райвыканкама Аляксандр Васільевіч Кохан
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 85,64 %, руская 12,23 %
Размаўляюць дома: беларуская 64,47 %, руская 29,91 %[1]
Насельніцтва (2009)
14 211 чал.[1] (20-е месца)
Шчыльнасць 7,27 чал./км² (20-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 91,84 %,
рускія — 4,3 %,
украінцы — 3,07 %,
іншыя — 0,79 %[1]
Плошча 1 960,46[2] км²
(9-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
 • Сярэдняя вышыня


 110—120 м
Брагінскі раён на карце
Часавы пояс UTC+2
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Брагінскі раён на Вікісховішчы

Бра́гінскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Гомельскай вобласці Беларусі. Працягласць з захаду на ўсход — 46 км, з поўначы на поўдзень — 93 км. Мяжуе з Лоеўскім і Хойніцкім раёнамі Гомельскай вобласці, а таксама з Кіеўскай і Чарнігаўскай абласцямі Украіны. У Брагінскім раёне знаходзіцца самая паўднёвая кропка Беларусі — за 3 км на паўднёвы захад ад вёскі Ніжнія Жары. Адміністрацыйны цэнтр — гарадскі пасёлак Брагін.

Утвораны падчас другога ўзбуйнення БССР 8 снежня 1926 года ў складзе Рэчыцкай акругі. З 9 чэрвеня 1927 года па 26 ліпеня 1930 года ў Гомельскай акрузе. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 25 снежня 1962 годзе ў склад Брагінскага раёна ўключана бо́льшая частка тэрыторыі скасаванага Камарынскага раёна (гарадскі пасёлак Камарын і 8 сельсаветаў)[3].

У складзе раёна больш за 70 населеных пунктаў, у тым ліку гарадскія пасёлкі Брагін і Камарын. Падзяляецца на 7 сельсаветаў (Буркоўскі, Вуглоўскі, Камарынскі, Малажынскі, Малейкаўскі, Новаялчанскі, Чамярыскі); частка тэрыторыі падпарадкоўваецца непасрэдна райсавету. Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС уся тэрыторыя раёна была забруджаная радыёнуклідамі, частка населеных пунктаў увайшла ў зону адсялення. 33 % тэрыторыі раёна (64 437 га) уваходзіць у склад Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Рэльеф[правіць | правіць зыходнік]

Раён размешчаны ў паўднёвай частцы Гомельскага Палесся. Паверхня — слабахвалістая раўніна, месцамі невялікія ўзгоркі, сярэднія вышыні — 110—120 м над узроўнем мора. Пераважаюць азёрна-рачныя і водналедавіковыя адклады.

Карысныя выкапні[правіць | правіць зыходнік]

Карысныя выкапні — торф (5 радовішчаў; агульныя запасы ацэненыя ў 41,9 млн тон), цагельныя гліны (3 радовішчы; 0,2 млн м³).

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Клімат — умерана-кантынентальны з цёплым летам і ўмерана-халоднай зімою. Сярэдняя тэмпература студзеня −6,7 °C, ліпеня — 18,5 °C. Максімальная тэмпература паветра на метэастанцыі Брагін была зафіксавана 8 жніўня 2010 года — +38,1 °C. Вегетацыйны перыяд — 195—200 дзён, безмарозны — 160—170 дзён, перыяд з сярэднесутачнымі тэмпературамі вышэй за 10 °C — 155—160, вышэй за 15 °C — 100—105 дзён. Ападкаў — 566 мм за год (найменшы паказчык у Беларусі). Сярэднегадавая вільготнасць паветра — 79%, найменшыя яе паказчыкі, як і па ўсёй Беларусі, у красавіку—чэрвені (69—73%), найбольшыя — у лістападзе—студзені (85—88%). Сярэдняя хуткасць ветру за год — 3,2−3,6 м/с, самая высокая яна зімой і вясною, самая нізкая — летам.

Табліца. Сярэднія тэмпературы паветра па метэастанцыі Брагін (шматгадовыя дадзеныя па стану на 1985 і 1998 гады; °С)[4]

Гады Студзень Люты Сакавік Красавік Май Чэрвень Ліпень Жнівень Верасень Кастрычнік Лістапад Снежань
1985 −7,0 −6,0 −1,3 7,3 13,6 17,3 18,3 17,3 12,4 6,2 1,0 −3,3
1998 −6,7 −5,8 −1,1 6,7 13,9 17,0 18,5 17,2 12,4 6,4 1,0 −3,7

Воды[правіць | правіць зыходнік]

Па тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Дняпро і Брагінка з прытокам Несвіч. Рэчышчы большасці рэк і ручаёў каналізаваныя. У абалоне Дняпра шмат азёр. Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС частка меліярацыйных каналаў, якія знаходзяцца ў зоне адсялення, перастала выконваць свае функцыі і паступова разбураецца ці пераходзіць да натуральнага стану.

Глебы[правіць | правіць зыходнік]

Пераважаюць дзярнова-падзолістыя, у т.л. дзярнова-падзолістыя забалочаныя (44,5% тэрыторыі раёна), тарфяна-балотныя (36%) глебы і дзярнова-забалочаныя (16,8%) глебы. Па грануламетрычнаму складу мінеральныя глебы падзяляюцца наступным чынам: супясчаныя (40,5%), пясчаныя (34,6%), сугліністыя (24,9%).

Расліннасць[правіць | правіць зыходнік]

Раён ўваходзіць у падзону шыракаліста-сасновых лясоў. Улічваючы размяшчэнне раёна на крайнім паўднёвым усходзе Беларусі, яго тэрыторыя, асабліва паўднёвая частка, з'яўляецца пераходнай ад зоны змяшаных лясоў да лесастэпавай зоны. У апошнія дзясяцігоддзі ў Брагінскім раёне ўсё часцей адзначаюцца выпадкі з'яўлення тыпова стэпавых відаў, у тым ліку тых, якія раней не рэгістраваліся. З-за частковага недахопу ўвільгатнення і, раней, шырокай гаспадарчай дзейнасці чалавека лясістасць раёна адна з самых нізкіх у Гомельскай вобласці і складае 28%, асноўныя масівы лесу (Лубінецкая, Верхнежарская, Петрыцкая і Савіцкая дачы) сканцэнтраваны на поўначы і паўднёвым захадзе (на тэрыторыі ПДРЭЗ) раёна. Асноўныя лесаўтвараючыя пароды — сасна, бяроза, чорная вольха.

Жывёльны свет[правіць | правіць зыходнік]

Ахова прыроды[правіць | правіць зыходнік]

Буйнейшай прыродаахоўнай тэрыторыяй з'яўляецца Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік (64437 га; займае 1/3 тэрыторыі раёна), створаны ў 1988 годзе на землях, якія ўвайшлі ў зону адсялення ў Брагінскім, Хойніцкім і Нараўлянскім раёнах.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першабытны час[правіць | правіць зыходнік]

Тэрыторыя раёна з даўніх часоў засялялася чалавекам, аб чым сведчыць выяўленая ў 4 км на паўднёвы захад ад Брагіна стаянка эпохі неаліту. На тэрыторыі раёна вядомыя 12 гарадзішчаў, 230 магільных курганоў, 4 пляцоўкі са шматлікімі бескурганнымі і курганнымі пахаваннямі, якія адносяцца да ранняга жалезнага веку і датуюцца канцом першага тысячагоддзя да н. э. — пачаткам першага тысячагоддзя н. э.

IX-XIII стагоддзі[правіць | правіць зыходнік]

Прыкладна да канца VIII — пачатку IX стагоддзяў адносіцца пачатак рассялення на тэрыторыі раёна палян — адной са славянскіх груповак, якіх ў другой палове IX стагоддзя выцеснілі дрыгавічы. У першай палове X стагоддзя землі раёна ўвайшлі ў склад Кіеўскай зямлі і ў 988 годзе разам з Кіевам прынялі хрысціянства. Да 1147 года адносяцца першыя пісьмовыя згадкі аб Брагіне — буйным паселішчы Кіеўскага княства (Іпацьеўскі летапіс), які ў сярэдзіне XII стагоддзя быў разрабаваны і спустошаны северскімі князьмі Ольгавічамі і Давыдавічамі ў час іх барацьбы з кіеўскім князем Ізяславам Мсціславічам. Выяўлены пры археалагічных раскопках дзядзінец Брагіна адносіцца да XI—XIII стагоддзяў.
Асноўныя шляхі заваёўнікаў падчас татара-мангольскага нашэсця прайшлі на поўдзень і ўсход ад Брагіншчыны, але ў 1241 ці 1242 годзе Брагін быў імі спалены[5][6].

У складзе Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай[правіць | правіць зыходнік]

Тэрыторыя раёна ўвайшла ў склад Вялікага княства Літоўскага ў час княжання Альгерда (прыкладна ў 1362 годзе)[5]. З гэтага часу і да сярэдзіны XVI стагоддзя Брагін — уласнасць вялікіх князёў літоўскіх, затым — Вішнявецкіх, якім належала таксама значная частка зямель сучаснага раёна, цэнтр воласці. У 1506 годзе праз Брагіншчыну прайшоў шлях татарскага войска падчас іх паходу на землі Вялікага княства. Пасля адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565-1566 гадоў Брагінская воласць — у складзе Кіеўскага павета Кіеўскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага, пасля Люблінскай уніі ў складзе Каралеўства Польскага. У 1609 годзе Вішнявецкімі заснаваны Праабражэнскі мужчынскі манастыр. З Брагіна пачаўся шлях Ілжэдзмітрыя I — аднаго са слуг князя Вішнявецкага, які ў 1604 годзе аб'явіў сябе сынам Івана Грознага — царэвічам Дзмітрыем.
Жыхары зямель сучаснага раёна прымалі актыўны ўдзел у казацкай вайне 1648—1651 гадоў. У 1648 годзе Брагін адчыніў браму казацкім атрадам Нябабы, Налівайкі і Хвяська, за што быў разбураны карным атрадам Рэчы Паспалітай.
З другой паловы XVII стагоддзя значнымі землеўладальнікамі ў раёне становяцца Канецпольскія, якія набываюць частку ўладанняў Вішнявецкіх.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай землі раёна ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі.

У складзе Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

За Савецкім часам[правіць | правіць зыходнік]

Брагінскі раён у 1940 годзе

8 снежня 1926 года падчас другога ўзбуйнення БССР у складзе Рэчыцкай акругі ўтвораны Брагінскі раён. Цэнтр — мястэчка Брагін. У склад раёна ўключаны мястэчка Брагін і 39 сельсаветаў: Астраглядаўскі, Багушскі, Бакуноўскі, Бераснёўскі, Брагінскі, Буркоўскі, Вуглоўскі, Вязкоўскі, Вярхова-Слабадскі, Глухавіцкі, Грушанскі, Дублінскі, Жардзянскі, Жыліцкі, Ільіцкі, Кавацкі, Казялужцаўскі, Каманоўскі, Конанаўшчынскі, Крыўчанскі, Лубеніцкі, Малажынскі, Малейкаўскі, Мікуліцкі, Нежыхаўскі, Пераноскі, Просмыцкі, Пучынскі, Рыжкаўскі, Сабалёўскі, Спярыжскі, Сцежарэнскі, Сялецкі, Такліноўскі, Хатуцкі, Хракавіцкі (Старахракавіцкі), Чамярыскі, Шкуратоўскі, Ясянёўскі. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 4 жніўня 1927 года да раёна далучаны Новамакрэцкі, Петрыцкі, Рудня-Жураўлёўскі сельсаветы Лоеўскага раёна, 30 снежня 1927 года — Савіцкі сельсавет Камарынскага раёна. 30 снежня 1927 года ў выніку рэарганізацыі і ўзбуйнення сельсаветаў Гомельскай акругі замест 43 сельсаветаў у раёне зацверджана 13: Астраглядавіцкі, Буркоўскі, Выграбна-Слабадскі, Глухавіцкі, Крыўчанскі, Лубеніцкі, Малейкаўскі, Малажынскі, Мікуліцкі, Савіцкі, Спярыжскі, Хракавіцкі (Старахракавіцкі), Шкуратоўскі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну акупіраваны нямецкімі захопнікамі, якія знішчылі тут больш за 10 тыс. чалавек. На тэрыторыі раёна дзейнічалі Брагінскае патрыятычнае падполле, Брагінскі і Камарынскі падпольныя райкомы КП(б)Б і ЛКСМБ, партызанская брыгада Лоеўская «За Радзіму», атрад імя Р. І. Катоўскага. Раён вызвалены ў канцы лістапада 1943 года войскамі Беларускага фронту і партызанамі атрада імя Катоўскага. З 8 студзеня 1954 года раён у складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Выграбнаслабадскі, Лубеніцкі, Шкуротаўскі сельсаветы, утвораны Вуглоўскі сельсавет. 26 лістапада 1959 года скасаваны Буркоўскі сельсавет. 25 снежня 1962 года да раёна далучаны гарадскі пасёлак Камарын, Асарэвіцкі, Верхняжарскі, Гдзенскі, Калыбанскі, Крукоўскі, Піркаўскі, Сцепаноўскі, Ялчанскі сельсаветы скасаванага Камарынскага раёна і Ручаёўскі сельсавет Лоеўскага раёна. 29 кастрычніка 1964 года Ялчанскі сельсавет перайменаваны ў Новаялчанскі. 30 ліпеня 1966 года Ручаёўскі сельсавет перададзены Лоеўскаму раёну. 12 лістапада 1966 года скасаваны Сцепаноўскі сельсавет, утвораны Слабадскі сельсавет. 15 жніўня 1974 года Хракавіцкі сельсавет перайменаваны ў Чамярыскі. 8 студзеня 1987 года скасаваны Глухавіцкі, Калыбанскі, Крукоўскі, Піркаўскі і Слабадскі сельсаветы. 26 сакавіка 1987 года Савіцкі сельсавет перайменаваны ў Хракавіцкі. 13 снежня 1991 года скасаваны Гдзенскі сельсавет. 20 кастрычніка 1995 года Брагінскі раён і гарадскі пасёлак Брагін аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 20 верасня 2002 года скасаваны Крыўчанскі сельсавет. 18 сакавіка 2005 года Астраглядаўскі сельсавет перайменаваны ў Буркоўскі, Спярыжскі сельсавет — у Дублінскі[7]. 28 снежня 2005 года Верхняжарскі сельсавет перайменаваны ў Верхнежароўскі[8]. 26 верасня 2006 года скасаваны Асарэвіцкі, Верхнежароўскі і Дублінскі сельсаветы[9]. 1 снежня 2009 года скасаваны Мікуліцкі і Хракавіцкі сельсаветы[10]. 12 лістапада 2013 года Камарынскі пассавет рэарганізаваны ў Камарынскі сельсавет[11].

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

На плошчы раёна помнік садова-паркавага мастацтва — парк 18 ст. у в. Тэльман, у 19 ст. закладзены Гарадзішчанскі парк. Па тэрыторыі раёна праходзіць чыг. Чарнігаў — Оўруч, аўтамабільныя дарогі Хойнікі — Брагін — Камарын, Брагін — Холмеч.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Да 1986 у сельскай гаспадарцы раёны асноўнае месца займала мяса-малочная жывёлагадоўля, пашыраны пасевы збожавых і бульбы. 21 калгас, 8 дзяржгасаў. Прадпрыемствы харчовай прамысловасці, торфапрадпрыемства. У раёне працуе адно транспартнае прадпрыемства. Маршрутная сетка складаецца з 7 мiжгародніх, 10 прыгарадных i 1 гарадской перавозкi.

Помнікі[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі раёна брацкія магілы савецкіх воінаў і партызан, што загінулі ў Вялікую айчынную вайну ў вёсках Асарэвічы, Выграбная слабада, Галкі, Гдзень, Глухавічы, кавака, Калыбань, Карлаўка, Крукі, Лубенікі, Малажын, Малейкі, Петрыцкае, Піркі, Тэльман, Хракавічы, у г.п. Камарын. Магілы ахвяр фашызму ў вёсках Велімаў, Гдзень, Кірава, Новая Ёлча, Піркі, Савічы, Цалуйкі. Помнікі на месцы гібелі Героя Савецкага Саюза М. Ф. Махава, лётчыка Г. Чарстова, партызанскай сувязной П. М. Асядач. Землякам, што загінулі пад час Айчыннай вайны ў больш чым 40 вёсках раёна.

Выбітныя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Вынікі перапісу 2009 года
  2. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  3. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі (руск.)
  4. Клімат Гомельскай вобласці (руск.)
  5. 5,0 5,1 Вялікі гістарычны атлас Беларусі ў 3-х тамах. Том 1. — Мн.: «Белкартаграфія», 2009.
  6. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз.
  7. Решение Гомельского облсовета депутатов от 18 марта 2005 г. № 159 О переименовании Остроглядовского и Сперижского сельсоветов Брагинского района
  8. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 28 декабря 2005 г. № 210 О переименовании сельсоветов Гомельской области
  9. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области
  10. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 276 Об изменении административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области
  11. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 12 ноября 2013 г. № 276 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ягорава Я. Б. / Брагінскі раён //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-142-0.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]