Пінскі раён
Пінскі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у | Брэсцкая вобласць | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Пінск | ||||
Кіраўнік | Ігар Максімавіч Брылевіч[d][1] | ||||
Афіцыйныя мовы |
Родная мова: беларуская 70,66 %, руская 26,05 % Размаўляюць дома: беларуская 39,56 %, руская 56,99 %[2] |
||||
Насельніцтва (2009) |
51 997 чал.[2] (7-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 15,97 чал./км² (16-е месца) | ||||
Нацыянальны склад |
беларусы — 92,24 %, рускія — 2,64 %, украінцы — 2,6 %, палякі — 1,62 %, іншыя — 0,9 %[2] |
||||
Плошча |
3 252,77[3] (2-е месца) |
||||
Вышыня над узроўнем мора |
136 м[4] | ||||
Часавы пояс | UTC+03:00 | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пінскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — горад Пінск (не ўваходзіць у склад раёна). Знаходзіцца на паўднёвым усходзе вобласці. Мяжуе на захадзе — з Іванаўскім раёнам, на поўначы — з Івацэвіцкім і Ганцавіцкім раёнамі, на ўсходзе — з Лунінецкім раёнам, на паўднёвым усходзе — са Столінскім раёнам, на поўдні — з Варашскім раёнам (Украіна).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Гісторыя Піншчыны са старажытных часоў да 1940 года
[правіць | правіць зыходнік]У канцы VIII ст. каля в. Гарадзішча было заснавана неўмацаванае славянскае паселішча. Як лічаць навукоўцы, гэта паселішча ў IX — пачатку XI ст. з’яўлялася буйным эканамічным і палітычным цэнтрам Палесся. У ХІ ст. цяперашняя тэрыторыя раёна ўваходзіла спачатку ў склад Кіеўскай Русі і Тураўскага княства, а ў другой палове XII ст. — у самастойнае Пінскае княства. У пачатку XIV ст. пінскія землі ўвайшлі ў склад Вялікага Княства Літоўскага. У 1569 годзе паміж ВКЛ і Польшчай заключана ўнія — аб’яднанне ў дзяржаву Рэч Паспалітая. У 1793 г., у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай, пінскія землі былі далучаны да Расійскай імперыі і ўвайшлі ў склад Мінскага намесніцтва. Праз тры гады намесніцтва было ператворана ў Мінскую губерню, і Пінск стаў павятовым горадам.
У верасні 1915 года пінскія землі акупіраваны войскамі кайзераўскай Германіі, а ў сакавіку 1919 г. — польскімі войскамі. Па ўмовах Рыжскага дагавора, які быў падпісаны 18 сакавіка 1921 г., Заходняя Беларусь, у тым ліку і цяперашні Пінскі раён, адышлі да Польшчы[5].
У верасні—кастрычніку 1934 года па тэрыторыі сучаснага Пінскага раёна прайшла экспедыцыя, арганізаваная членам Амерыканскага геаграфічнага таварыства Луізай Арнер Бойд[6].
1 верасня 1939 года войскі нацыскай Германіі ўвайшлі на тэрыторыю Польшчы. 17 верасня 1939 года пачаўся Паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Украіну. Ужо 20 верасня, пераправіўшыся праз раку Ясельду, савецкія войскі вызвалілі Пінск і ўсю тэрыторыю цяперашняга Пінскага раёна. А 2 лістапада 1939 года нечарговая пятая сесія Вярхоўнага Савета СССР прыняла Закон «Аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад СССР і ўз’яднанні з Беларускай ССР».
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 4 снежня 1939 года была ўтворана Пінская вобласць, у склад якой увайшлі Пінскі, Драгічынскі, Косаўскі, Лунінецкі і Столінскі паветы[5].
Гісторыя Пінскага раёна ад утварэння да сучаснасці
[правіць | правіць зыходнік]Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 15 студзеня 1940 года паветы ліквідуюцца. Замест іх утвараюцца 11 раёнаў, у тым ліку і Пінскі раён. 12 кастрычніка 1940 года Пінскі раён быў падзелены на 16 сельсаветаў: Біжаравіцкі, Востраўскі, Высокаўскі, Вяляціцкі, Гарадзішчанскі, Дубнавіцкі, Качановіцкі, Лапацінскі, Ласіцкі, Лемяшэвіцкі, Парахонскі, Пасяніцкі, Пінкавіцкі, Плешчыцкі, Сошнаўскі, Ставоцкі.
У часы Вялікай Айчыннай вайны Пінскі раён быў акупаваны нацысцкай Германіяй. Менавіта на Пінскай зямлі 22 чэрвеня 1941 года быў створаны партызанскі атрад пад камандаваннем В. З. Каржа, які ўжо 26 чэрвеня ўдзельнічаў у баях пад Пінскам разам з часткамі Чырвонай Арміі. За гады вайны ў Пінску і раёне нямецкія захопнікі знішчылі 108 тыс. чал., спаленая 21 вёска, з іх 2 не адрадзіліся[5].
З 8 студзеня 1954 года раён у складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Востраўскі, Высокаўскі, Сошнаўскі сельсаветы, у склад Столінскага раёна перададзены вёскі Грыўковічы і Тырвовічы[7]. 9 кастрычніка 1954 года ў склад раёна са Столінскага раёна вернуты вёскі Грыўковічы і Тырвовічы[8].
3 чэрвеня 1957 года скасаваны Пасяніцкі і Пінкавіцкі сельсаветы, утвораны Аснежыцкі сельсавет. 14 кастрычніка 1957 года да раёна далучаны Ахоўскі, Вулькаўскі, Дубайскі, Малоткавіцкі, Невельскі, Паршавіцкі сельсаветы скасаванага Жабчыцкага раёна[9]. 9 чэрвеня 1958 года скасаваны Вяляціцкі сельсавет, 31 сакавіка 1959 года — Дубнавіцкі сельсавет. 17 красавіка 1959 года Вулькаўскі сельсавет перайменаваны ў Завідчыцкі, Невельскі — у Хойнаўскі. 18 кастрычніка 1960 года Завідчыцкі сельсавет скасаваны.
25 снежня 1962 года да раёна далучаны Бабрыкоўскі, Выганашчаўскі, Гортальскі, Загародскі, Коланскі, Лышчаўскі, Масявіцкі, Навадворскі, Парэцкі, Рэчкаўскі сельсаветы, гарадскія пасёлкі Лагішын і Целяханы скасаванага Лагішынскага раёна, Бродніцкі сельсавет і населеныя пункты Атолчыцы, Вілы, Закуцце, Каралін, Кротава, Навасёлкі, Палкоцічы, Скароцічы Дастоеўскага сельсавета Іванаўскага раёна[10]. 1 жніўня 1964 года Паршавіцкі сельсавет перайменаваны ў Бярозавіцкі. 6 студзеня 1965 года Бродніцкі сельсавет перададзены зноў утворанаму Іванаўскаму раёну, Выганашчаўскі, Гортальскі, Калонскі, Рэчкаўскі сельсаветы і гарадскі пасёлак Целяханы — Івацэвіцкаму раёну.
19 студзеня 1965 года ўтвораны Валішчанскі сельсавет. 16 красавіка 1973 года перайменаваныя сельсаветы: Біжаравіцкі — у Барычавіцкі, Масявіцкі — у Мерчыцкі, Качановіцкі — у Калавуравіцкі. На 1 студзеня 1974 года ў складзе раёна 22 сельсаветы, 181 населены пункт[11]. 5 сакавіка 1981 года Лышчаўскі сельсавет перайменаваны ў Лышчанскі. 16 лістапада 1987 года ў склад раёна са Столінскага раёна перададзены Беразцоўскі сельсавет. 21 сакавіка 1988 года Беразцоўскі сельсавет скасаваны, утвораны Сошненскі сельсавет[12].
24 верасня 1998 года ўтвораны Пінкавіцкі сельсавет. 17 верасня 2013 года скасаваны Лемяшэвіцкі сельсавет[13]. 25 лістапада 2014 года Лагішынскі пассавет рэарганізаваны ў Лагішынскі сельсавет.
Адміністрацыйны падзел
[правіць | правіць зыходнік]У раёне налічваецца 181 населены пункт. Раён адміністрацыйна падзелены на 24 сельскіх савета[14]:
- Аснежыцкі сельсавет (адміністрацыйны цэнтр — аг. Аснежыцы)
- Ахоўскі сельсавет (адміністрацыйны цэнтр — аг. Ахова)
- Бабрыкоўскі сельсавет (адміністрацыйны цэнтр — в. Бобрык)
- Барычавіцкі сельсавет (адміністрацыйны цэнтр — в. Барычавічы)
- Бярозавіцкі сельсавет (адміністрацыйны цэнтр — в. Бярозавічы)
- Валішчанскі сельсавет (адміністрацыйны цэнтр — аг. Валішча)
- Гарадзішчанскі сельсавет (адміністрацыйны цэнтр — в. Гарадзішча)
- Дубайскі сельсавет (адміністрацыйны цэнтр — в. Дубае)
- Загародскі сельсавет (адміністрацыйны цэнтр — в. Камень)
- Калавуравіцкі сельсавет (адміністрацыйны цэнтр — в. Калавуравічы)
- Лагішынскі сельсавет (адміністрацыйны цэнтр — г. п. Лагішын)
- Лапацінскі сельсавет (адміністрацыйны цэнтр — аг. Лапаціна)
- Ласіцкі сельсавет (адміністрацыйны цэнтр — в. Ласіцк)
- Лышчанскі сельсавет (адміністрацыйны цэнтр — в. Лышча)
- Малоткавіцкі сельсавет (адміністрацыйны цэнтр — аг. Малоткавічы)
- Мерчыцкі сельсавет (адміністрацыйны цэнтр — в. Мерчыцы)
- Навадворскі сельсавет (адміністрацыйны цэнтр — аг. Новы Двор)
- Парахонскі сельсавет (адміністрацыйны цэнтр — аг. Парахонск)
- Парэцкі сельсавет (адміністрацыйны цэнтр — в. Табулкі)
- Пінкавіцкі сельсавет (адміністрацыйны цэнтр — в. Пінкавічы)
- Плешчыцкі сельсавет (адміністрацыйны цэнтр — аг. Плешчыцы)
- Сошненскі сельсавет (адміністрацыйны цэнтр — аг. Сошна)
- Ставоцкі сельсавет (адміністрацыйны цэнтр — в. Ставок)
- Хойнаўскі сельсавет (адміністрацыйны цэнтр — в. Хойна)
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Тэрыторыя Пінскага раёна складае 3261 км² (2-е месца сярод раёнаў). Асноўныя рэкі — Прыпяць з Бобрыкам і Вісліцай, Ясельда з Мерачанкай, Піна, Стыр. Праз раён праходзяць Агінскі і Дняпроўска-Бугскі каналы. Асноўныя азёры — Гарадзішчанскае, Кончыцкае і Семяховічы, а таксама вадасховішчы Пагост і Жыдча.
Большай частка раёна знаходзіцца ў межах Прыпяцкага Палесся, заходняя — у межах раўніны Загароддзе. Паверхня большай часткай плоская, забалочаная. 75 % тэрыторыі знаходзяцца ніжэй 150 м над узроўнем мора, 15 % на вышыні 150—160 м. Самая высокая кропка — 174 м (2 км на поўдзень ад в. Мерчыцы). Найбольш нізкая кропка — 130 м. Па тэктанічным складзе раён адносіцца да Палескай седлавіны.
На тэрыторыі раёна знаходзяцца заказнікі рэспубліканскага значэння «Сярэдняя Прыпяць» і «Прастыр»[15].
Карысныя выкапні
[правіць | правіць зыходнік]З карысных выкапняў сустракаюцца торф, мел, будаўнічы пясок, гліна. Вядома 68 радовішчаў торфу з агульным запасам у 2,7 мільярды кубаметраў альбо 308 млн тон (найбуйнейшыя: Гарадзішчанскае балота, Хварашчанскае балота, Дубнік, Жук, Дамашніцы, Ліпавае балота, Панталеева балота); 4 радовішчы гліны і суглінкаў з запасам у 4,7 мільёны кубаметраў (найбуйнейшыя: Плянтаўскае, Пасенічскае, Вялесніцкае); 3 радовішчы пяскоў з запасамі 1,1 млн кубаметраў (найбольшае: Мерчыцкае балота).
На тэрыторыі Пінскага раёна сустракаюцца залежы сапрапелей і балотнай руды.
Кліматычныя ўмовы
[правіць | правіць зыходнік]Раён належыць да Пінскага агракліматычнага раёна. Сярэдняя тэмпература ў снежні: −5,2 °C, у ліпені: 18,6 °C. Ападкаў выпадае 573 мм у год. Вегетацыйны перыяд складае 201 суткі.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]На 1 студзеня 2020 г. колькасць насельніцтва складала 43,8 тыс. чалавек[16].
1996 | 2001 | 2002 | 2003 | 2004 | 2005 | 2006 | 2007 | 2008 | 2009 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
64,4 | 60,7 | 59,9 | 59,1 | 58,1 | 57,2 | 56,3 | 55,2 | 53,9 | 52,9 | 51,6 | 50,4 | 49,3 | 48,4 | 48,0 | 47,2 | 47,1 | 47,0 | 46,5 | 45,9 | 43,8 |
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Прамысловы комплекс раёна складаецца з наступных прадпрыемстваў[18]:
- Сумеснае беларуска-нямецкае ЗАТ «Белмедматериалы» (в. Пінкавічы)
- ААТ «Пинский мехтранс» (п. Садовы)
- Камунальнае ўнітарнае шматгаліновае вытворчае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі «Пінская раённая ЖКГ» (в. Галева)
- Філіял ЗАТ "Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў» — «Гарадзішчанская мэблевая фабрыка» (в. Гарадзішча)
- Вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Фабрыка матрацаў» (в. Вішавічы)
- Вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Масс Мебеленд» (в. Пінкавічы)
- УП «Пинский кооппром» Пінскага раённага спажывецкага таварыства
- ААТ «Пинский винодельческий завод» (п. Садовы)
Агульная плошча сельскагаспадарчага карыстання — 130,1 тыс. гектар, з іх асушаных — 81,7 тыс. гектар. У раёне дзейнічаюць адкрытыя акцыянерныя таварыствы «Полесские журавины» (в. Селішча), «Ласицк», «Труд» (в. Табулкі), «Охово», «Молотковичи», «Новодворское-Агро», «Оснежицкое», «Невель» (філіял ААТ «Пинский мясокомбинат»), «Ставокское», «Логишин», «Плещицы», «Лыще», «Парохонское», «Лопатино», «Ласицк», «Валище», «Почапово», «Пинскрайагросервис», «Рыбгас „Полесье“»; унітарныя прадпрыемствы «Пинский зооветснаб», «Стытычевское», «Кончицы АГРО», «Пинскдрев-Агро»[19].
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Праз раён праходзіць чыгунка Брэст—Пінск—Калінкавічы; аўтамабільныя дарогі граніца Расійскай Федэрацыі (Селішча) — Гомель — Кобрын М10, Івацэвічы — Пінск — Столін Р6, Лунінец — Пінск Р8, Ганцавічы — Лагішын Р105, Стытычава — Невель — граніца Украіны (Невель) Р147.
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]На тэрыторыі раёна на пачатак 2023 г. функцыянавала 25 сярэдніх, 7 базавых і 2 пачатковыя школы, 27 дашкольных устаноў (2 з іх знаходзіцца ў Пінску).
У Пінкавічах працуе Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, а ў Стаўку — Пінскі раённы цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі.
У Малоткавічах знаходзіцца дапаможная школа-інтэрнат, а ў Лагішыне — сацыяльна-педагагічны цэнтр Пінскага раёна. Функцыянуе Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Пінскага раёна (знаходзіцца ў Пінску) і аздараўленчы лагер «Парэчча» (у Парэччы)[20].
У Жабчыцах дзейнічае Пінскі дзяржаўны аграрны каледж[21].
Культура
[правіць | правіць зыходнік]У Пінскую раённую цэнтралізаваную клубную сістэму ўваходзіць 45 структурных падраздзяленняў: Раённы цэнтр культуры і вольнага часу; Моладзевы цэнтр культуры; Мерчыцкі цэнтр традыцыйнай культуры і побыту; Пінскі раённы Дом рамёстваў; 3 сельскіх Цэнтра культуры і вольнага часу; 6 цэнтральных сельскіх дамоў культуры; 18 сельскіх дамоў культуры; 11 сельскіх клубаў; 2 Дома фальклору; Перасоўная ўстанова культуры аўтаклуб «Вестник»[22].
У Пінскім раёне адукацыйную праграму мастацкай творчасці рэалізуюць 6 дзіцячых школ мастацтваў, на базе якіх ажыццяўляюць дзейнасць 6 філіялаў[23].
Пінская цэнтральная раённая бібліятэка імя Я. Янішчыц (знаходзіцца ў Пінску) з’яўляецца галоўным культурна-адукацыйным і інфармацыйным цэнтрам раёна. У Пінскай раённай цэнтральнай бібліятэчнай сістэме функцыянуе 37 бібліятэк (у тым ліку Бібліятэка-музей А. Блока)[24].
У Пінскім раёне дзейнічаюць музеі (музейныя пакоі):
- Бібліятэка-музей А. Блока ў Лапаціна;
- Народны літаратурна-краязнаўчы музей Якуба Коласа ў Пінкавічах;
- Народны літаратурны музей Яўгеніі Янішчыц у Парэчча;
- Народны гісторыка-краязнаўчы музей у Лагішыне;
- Музей развіцця адукацыі Пінскага раёна ў Камені;
- Музей гісторыі роднага краю ў Бярозавічах;
- Музейны пакой «Мой родны кут» у Бобрыку;
- Музейны краязнаўчы пакой у Чухава;
- Музейны куток Дняпроўскай ваеннай флатыліі ў Высокам;
- Музейны пакой баявой славы ў Ласіцку;
- Музейная экспазіцыя Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі ў Стаўку[25].
Экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Адзін з чатырох раёнаў Брэсцкай вобласці, якія найбольш пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 г.[26]
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Мікалай Аляхновіч (1953, в. Валішча — 2022) — беларускі лінгвіст, выкладчык, перакладчык, навуковец, паэт.
- Васіль Вір
- Міхаіл Дубянецкі (1927, в. Востраў — 1990) — беларускі кнігавыдавец, пісьменнік, перакладчык, грамадскі дзеяч.
- Станіслаў Дубянецкі (1940, в. Востраў — 2022) — беларускі філосаф, палітолаг, публіцыст.
- Франц Савіч
- Фёдар Одрач
- Раман Скірмунт
- Яўгенія Янішчыц
- Генадзь Мікалаевіч Невыглас
- Любоў Канстанцінаўна Тарасюк
- Уладзімір Гаўрылавіч Колб
Страчаная спадчына
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Святой Ганны ў в. Гарадзішча
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ http://pinsk.brest-region.gov.by/index.php?option=com_content&view=article&id=15167&Itemid=1273&lang=ru
- ↑ а б в Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ а б в История Пинского района Архівавана 4 чэрвеня 2020. // Пинский районный исполнительный комитет
- ↑ Палессе Луізы Бойд
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 9 октября 1954 г. О перечислении деревень Тырвовичи и Гривковичи из состава Рухчевского сельского совета, Столинского района, в состав Бижеревичского сельского совета, Пинского района, Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 14 октября 1957 г. Об упразднении Бытенского и Жабчицкого районов Брестской области Архівавана 20 сакавіка 2019.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 25 декабря 1962 г. Об укрупнении сельских районов БССР Архівавана 11 верасня 2019.
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 29. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 21 марта 1988 г. № 120 Об изменении в административном делении Пинского района Архівавана 31 мая 2012.
- ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 17 сентября 2013 г. № 305 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Берёзовского, Ивацевичского, Малоритского, Пинского районов Брестской области Архівавана 26 кастрычніка 2020.
- ↑ Сельские исполнительные комитеты Пинского района Архівавана 4 чэрвеня 2020. // Пинский районный исполнительный комитет
- ↑ О Пинском районе Архівавана 2 ліпеня 2020. // Пинский районный исполнительный комитет
- ↑ Численность населения на 1 января 2020 г. по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа Архівавана 31 жніўня 2021.
- ↑ Численность населения по городам и районам Брестской области Архівавана 2 ліпеня 2020. // Главное статистическое управление Брестской области
- ↑ Промышленность Архівавана 4 чэрвеня 2020. // Пинский районный исполнительный комитет
- ↑ Сельское хозяйство Архівавана 4 чэрвеня 2020. // // Пинский районный исполнительный комитет
- ↑ Отдел по образованию Пинского районного исполнительного комитета
- ↑ Сайт каледжа
- ↑ Государственное учреждение культуры «Пинская районная централизованная клубная система» Архівавана 29 чэрвеня 2020. // Пинский районный исполнительный комитет
- ↑ Детские государственные школы искусств Архівавана 29 чэрвеня 2020. // Пинский районный исполнительный комитет
- ↑ Государственное учреждение культуры «Пинская районная централизованная библиотечная система» Архівавана 3 ліпеня 2020. // Пинский районный исполнительный комитет
- ↑ Заочная экскурсия по ГУО «Пинский районный центр туризма и краеведения детей и молодёжи»
- ↑ А. С. Судас, Н. К. Филипенко, Л. В. Жуковская, А. А. Зайцев. Актуальные проблемы ликвидации последствий катастрофы на чернобыльской АЭС в загрязненных радионуклидами районах Брестской области на современном этапе. Архівавана 29 красавіка 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Навіны Піншчыны на інфармацыйным партале Палесся Pinsk.tv Архівавана 12 сакавіка 2013.
- Пінскі раён на YouTube
- Гуманітарна-асветніцкае грамадскае аб’яднанне «Садружнасць Палесся» Архівавана 6 ліпеня 2018.
- Ролік пра крыніцы Пінскага раёна
- Дакументальная стужка «Палессе Луізы Бойд»
- Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Ландшафтныя заказнікі рэспубліканскага значэння» «Сярэдняя Прыпяць» і «Прастыр» Архівавана 29 снежня 2018.