Перайсці да зместу

Маліка Мухамедаўна Ахмедава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маліка Мухамедаўна Ахмедава
Дата нараджэння 1 сакавіка 1950(1950-03-01) (74 гады)
Месца нараджэння
Адукацыя
Прафесія танцоўшчыца, балетмайстар
Тэатр
Узнагароды
Народны артыст Узбекскай ССР

Маліка Мухамедаўна Ахмедава (1.3.1950, сяло Сайрам  (руск.), , Шымкенцкая вобласць) — узбекская танцоўшчыца і балетмайстар. Народная артыстка Узбекскай ССР (1984). Скончыла аддзяленне класічнага танца Ташкенцкага харэаграфічнага вучылішча (1968), Ташкенцкі дзяржаўны інстытут сусветных моў  (руск.) (1972).

Танцавала ва Узбекскім тэатры оперы і балета імя Алішэра Наваі.

Выконваныя танцы адрозніваліся багаццем нацыянальнага каларыту, жыццярадаснасцю, бадзёрасцю і жаноцкасцю. Лепшыя танцы: «Koʻzim shaxloga tushdi», «Tamanno», «Ey dilbari jonon», «Namangan tanavori», «Maqom», «Muhabbat», «Zarafshon malikasi», «Nargiz», «Xayolim senda» va boshqa «Maysaraning ishi», выконвала балетныя партыі ў оперы «Зебуніса» С. Джаліля  (узб.). У рэпертуары таксама танцы арабскіх, афганскіх, іспанскіх, турэцкіх, іранскіх, індыйскіх і іншых народаў.

Зняты відэафільм, прысвечаны Ахмедавай «Гэты чароўны свет танца».

У наступныя гады яна працавала балетмайстрам. Гастралявала ў Англіі, Аўстраліі, ЗША, Італіі, Югаславіі, Японіі[1].

Зноскі

  1. OʻzME. Birinchi jild. Toshkent, 2000-yil