Аўстрыйскія еўра — сучасныя грашовыя знакі Аўстрыі. Кожны рэверс манеты мае адметны дызайн: на манетах дробнага наміналу змешчаны кветкі, на буйнейшых — архітэктура сталіцы Аўстрыі, выявы знакамітых аўстрыйцаў, а таксама 12 зорак ЕС і год біцця. Дызайн грошай — Юзафа Кайзера.
На працягу 2002—2009 гг. Аўстрыйскай Рэспублікай было выбіта 70 відаў калекцыйных манет еўра са срэбра і золата[3]. Акрамя таго штогод выпускаюцца інвестыцыйныя манеты пад назвай «Венская філармонія», якая складаецца з пяці наміналаў. У 2004 і 2009 гг. былі выбіты дадатковыя манеты серыі вартасцю 100000 і 2000 еўра.
Зноскі
↑Назва расліны лат. Prímula згодна: Батаніка, беларуская навуковая тэрміналогія, Мінск, 1924 год.