Перайсці да зместу

Маніфест гнуткай распрацоўкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Маніфест гнуткай распрацоўкі, ці Agile manifesto — асноўны дакумент, які змяшчае апісанне каштоўнасцяў і прынцыпаў гнуткай распрацоўкі праграмнага забеспячэння, распрацаваны ў лютым 2001 года на сустрэчы 17 незалежных практыкаў некалькіх методык праграмавання, якія называюць сябе «Agile Alliance».[1][2]

Тэкст маніфеста даступны на больш чым 50 мовах.

Асноўныя прынцыпы маніфеста

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Найвышэйшым прыярытэтам з’яўляецца задавальненне патрэб заказчыка, дзякуючы рэгулярнай і ранняй пастаўцы каштоўнага праграмнага забеспячэння.
  2. Змяненне патрабаванняў вітаецца, нават на позніх стадыях распрацоўкі.
  3. Працуючы прадукт неабходна выпускаць як мага часцей, з перыядычнасцю ад пары тыдняў да пары месяцаў.
  4. На працягу ўсяго праекта распрацоўшчыкі і прадстаўнікі бізнесу павінны штодня працаваць разам.
  5. Над праектам павінны працаваць матываваныя прафесіяналы. Каб праца была зроблена, стварыце ўмовы, забяспечце падтрымку і цалкам даверцеся ім.
  6. Непасрэдныя зносіны з’яўляецца найбольш практычным і эфектыўным спосабам абмену інфармацыяй як з самой камандай, так і ўнутры каманды.
  7. Працуючы прадукт — асноўны паказчык прагрэсу.
  8. Інвестары, распрацоўшчыкі і карыстальнікі павінны мець магчымасць падтрымліваць пастаянны рытм бясконца.
  9. Пастаянная ўвага да тэхнічнай дасканаласці і якасці праектавання павышае гнуткасць праекта.
  10. Прастата — мастацтва мінімізацыі лішняй працы — вельмі неабходная.
  11. Самыя лепшыя патрабаванні, архітэктурныя і тэхнічныя рашэнні нараджаюцца сярод самаарганізаваных каманд.
  12. Каманда павінна сістэматычна аналізаваць магчымыя спосабы паляпшэння эфектыўнасці і адпаведна карэкціраваць стыль сваёй працы.[3]

Зноскі

  1. [Agile Alliance :: The Agile Manifesto]
  2. [History: The Agile Manifesto]
  3. [Основополагающие принципы Agile-манифеста]