Марк Майсеевіч Канэ
Марк Майсеевіч Канэ | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 лістапада 1939 (84 гады) |
Месца нараджэння | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Марк Майсеевіч Канэ (нар. 21 лістапада 1939, Масква, Расія) — беларускі спецыяліст у галіне машынабудавання. Доктар тэхнічных навук (1997), прафесар (1998). Член Пастаяннай камісіі IFToMM (Міжнароднай федэрацыі па тэорыі механізмаў і машын), старшыня конкурснай камісіі Рэспубліканскага конкурсу студэнцкіх НДР па секцыі «Машынабудаванне і прыборабудаванне. Механіка машын, надзейнасць і бяспека тэхнічных сістэм. Навуковыя асновы і метады неразбуральнага кантролю і тэхнічнай дыягностыкі».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Тэхналогія машынабудавання, металарэзныя станкі і інструменты», 1962).
Працаваў у Мінскім маторным заводзе (1962—1964, інжынер-тэхнолаг), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1964, машынабудаўнічы факультэт, кафедра «Тэарэтычная механіка», прафесар).
Навуковыя інтарэсы: удасканаленне працэсаў вырабу і эксплуатацыі высоканагружаных зубчастых перадач транспартных і рабочых машын.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Технологическое обеспечение качества высоконагруженных передач с эвольвентными цилиндрическими зубчатыми колесами : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.02.08 / Кане Марк Моисеевич. — Минск, 1996.
- Исследование и обоснование рациональной точности прямозубых цилиндрических зубчатых колес на различных этапах их изготовления : автореферат диссертации … кандидата технических наук : 05.02.08 / Кане Марк Моисеевич. — Минск, 1978.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Канэ Марк Майсеевіч / М. П. Савік // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 8. — С. 17.
- Кане Марк Моисеевич / Н. П. Савик // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 866.
- Кане Марк Моисеевич // Кто есть кто : Доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. — Минск, 2000. — С. 64.