Маршал Ван Олстайн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маршал Ван Олстайн
Дата нараджэння 28 сакавіка 1962(1962-03-28) (62 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці выкладчык універсітэта, эканаміст
Навуковая сфера інфармацыйная сістэма[1], інфарматыка[d][1] і Network economy[d][1]
Месца працы
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Маршал Ван Олстайн (англ.: Marshall Van Alstyne), нарадзіўся ў 1962 у Калумбусе, штат Агая — прафесар Бостанскага ўніверсітэта (англ.: Boston University) і даследчык у Масачусецкім Інстытуце Тэхналогій (англ.: Massachusetts Institute of Technology). Спецыялізуецца на эканоміцы інфармацыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ван Олстайн вырас у Паўночнай Караліне (ЗША), ступень бакалаўра атрымаў у Ельскім універсітэце (англ.: Yale University), магістра і PhD у галіне інфармацыйных сістэм — у Масачусецкім Інстытуце Тэхналогій.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Зрабіў істотны ўнёсак у вывучэнне рынкаў інфармацыі. Разам з сваімі студэнтамі Тэдам Лоўдэрам і Рыкам Уошам першым давёў[2], што ўжыванне прынцыпу інфармацыйнай асіметрыі да апрацоўкі спаму тэарэтычна можа быць болей карысным для спажыўца, чым дасканалы фільтар (гл. таксама «эканоміку ўвагі»). Разам з прафесарам Джэфры Паркерам правёў грунтоўныя даследаванні феномену «двухбаковых сетак», праяве аднаго з сеткавых эфектаў, дзе патлумачыў, якім чынам кампаніі могуць аддаваць інфармацыю задарма (прадаваць па нулявым кошце) і пры гэтым заставацца ў выйгрышы[3]. Субсідаванае цэнаўтварэнне і эфект дзвюхбаковых сетак могуць спрычыніцца да алігапалізацыі рынку, або падзелу яго між малой колькасцю гульцоў. Зараз гэты эфект бярэцца да ўвагі фірмамі — пры распрацоўцы карпаратыўных стратэгій, і антыманапольнымі ўправамі — пры прапрацоўцы адпаведнага заканадаўства.

Сумесна з Эрыка Брынёлфсанам у эсэ «Сеціўныя суполкі: глабальнае паселішча ці віртуальныя Балканы?» апісаў працэс уплыву сацыяльных медыяў на падзел людзей у інтэрнэце паводле розных прыкметаў.

Лаўрэат некалькіх узнагародаў за навуковыя працы, у тым ліку ўзнагароды Нацыянальнага Навуковага Фонду ЗША[4]. Публікуецца ў такіх часопісах, як Science, Management Science Архівавана 1 ліпеня 2007. і Harvard Business Review.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]