Бостанскі ўніверсітэт
| Бостанскі ўніверсітэт (BU) | |
|---|---|
| англ.: Boston University | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | англ.: Boston University |
| Міжнародная назва | лац.: Universitas Bostoniensis |
| Дэвіз | Learning, Virtue, Piety |
| Заснаваны | 1839 |
| Тып | Прыватны |
| Рэктар | Дэвід Кэмпбел |
| Прэзідэнт | Роберт Браўн |
| Студэнты | 31766 |
| Выкладчыкаў | 3931 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Масачусетс, ЗША |
| Узнагароды |
прэмія Пібадзі (1988) |
| Сайт | bu.edu |

Бостанскі ўніверсітэт (англ.: Boston University, BU) — прыватны ўніверсітэт, размешчаны ў Бостане, штат Масачусетс, ЗША. Заснаваны ў 1839 годзе.
Чацвёрты па памерах універсітэт у краіне: тут навучаецца звыш 30 тыс. студэнтаў і працуе да 4 тыс. вучоных і выкладчыкаў. Універсітэт прапануе навучанне па доктарскім, магістрскім і бакалаўрскім праграмам у 18 школах і каледжах.
Студэнты Бостанскага ўніверсітэта пражываюць у двух гарадскіх кампусах, размешчаных на беразе ракі Чарлз.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]Каледжы і школы
[правіць | правіць зыходнік]- Каледж вытанчаных мастацтваў
- Каледж мастацтваў і навук
- Вышэйшая школа мастацтваў і навук
- Каледж масавых камунікацый
- Тэхналагічны каледж
- Каледж агульнай адукацыі
- Аддзяленне дадатковай адукацыі
- Каледж аховы здароўя і рэабілітацыйных навук
- Школа адміністравання аховы здароўя
- Педагагічная школа
- Школа права
- Школа менеджменту
- Метрапалітэн каледж
- Школа сацыяльнай працы
- Школа тэалогіі
- Школа медыцыны
- Голдменская стаматалагічная школа
- Школа грамадскай аховы здароўя
Кошт навучання
[правіць | правіць зыходнік]На 2011—2012 навучальны год навучанне каштуе 40 848 долараў у год, пры гэтым, калі студэнт будзе пражываць у інтэрнаце і харчавацца, то кошт узрасце да 54 130 долараў. Дадатковы кошт падручнікаў складае, у сярэднім, яшчэ 940 долараў.[2]
Спорт
[правіць | правіць зыходнік]Бостанскі ўніверсітэт мае мноства пляцовак для занятку такімі відамі спорту як хакей, футбол, гольф, тэніс, софтбол, крыкет, плаванне.
Вядомыя выкладчыкі і выпускнікі
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.
- ↑ Boston University Admissions: Tuition and Fees Архівавана 30 чэрвеня 2016. (англ.)