Маршала Пакрышкіна (станцыя метро)
«Маршала Пакрышкіна» руск.: Маршала Покрышкина | |
---|---|
Дзяржынская лінія | |
Новасібірскі метрапалітэн | |
Дата адкрыцця | 28 снежня 2000 |
Суседнія станцыі | Сібірская (станцыя метро) і Бярозавая рошча (станцыя метро) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дзяржынская лінія
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
«Маршала Пакрышкіна» (руск.: Маршала Покрышкина) — станцыя Дзяржынскай лініі Новасібірскага метрапалітэна. Адкрыта 28 снежня 2000 года.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Станцыйныя сцены — рэльефныя, выкананы з буйных бетонных блокаў. Блокі плаўна пераходзяць у столь станцыі. Дызайн платформеннага ўчастка станцыі выкананы ў спалучэнні чырвонага і белага. Пасадачная платформа аздобленая гранітам, а шляхавыя сцены і калоны — мармурам. Белая столь, па задуме праекціроўшчыкаў, заклікана надаць аб’ёмны прастор. Аздабленне станцыі выканана бразільскім мармурам чырвонага колеру. Блокі шляхавых сцен выфарбаваныя ў белы колер. У столі, у яе цэнтральнай частцы, устаноўлены відэаэкраны. Вакол калон размешчаны лаўкі адпачынку для пасажыраў, выкананыя з паліраванага дрэва. А на падлозе платформы нанесеныя разметкі-паказальнікі прыпынку дзвярэй вагонаў электрацягніка, якія маюць жоўты колер.