Новасібірскі метрапалітэн
Новасібірскі метрапалітэн | |
---|---|
![]() | |
Інфармацыя | |
Краіна |
![]() |
Горад |
![]() |
Дата адкрыцця | 28 снежня 1985 |
Даўжыня ліній | 15,9 км |
Колькасць станцый | 13 |
Колькасць ліній | 2 |
Пасажырапаток за дзень | 207,1 тыс. (2011) |
Пасажырапаток за год | 75.6 млн. (2011) |
Схема ліній | |
|
|
www.nsk-metro.ru | |
Новасібірскі метрапалітэн наВікісховішчы |
Новасібірскі метрапалітэн (руск.: Новосибирский метрополитен) — хуткасная транспартная сістэма ў Новасібірску, першы і адзіны ў Сібіры, чацвёрты і самы ўсходні метрапалітэн у Расіі. Па сукупнасці кліматычных умоў Новасібірскі метрапалітэн прэтэндуе на званне самага экстрэмальнага ў свеце, бо сярэднегадавая ізатэрма ў месцы яго геаграфічнага размяшчэння можа апускацца ніжэй за нуль. Пры гэтым Новасібірскі метрапалітэн з'яўляецца трэцім па загружанасці ў Расіі, перавозячы ў год каля 70 млн. пасажыраў. Па стане на пачатак 2012 года дзейнічаюць 13 станцый.
Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]
Па стане на пачатку 2012 года Новасібірскі метрапалітэн налічвае 13 дзеючых станцый, размешчаных на 2 лініях. Першы пускавы ўчастак з 5 станцый быў уведзены ў эксплуатацыю 28 снежня 1985 года, а адкрыты для пасажыраў 7 студзеня 1986 г. Эксплуатацыйная даўжыня дзеючых ліній - 16 км. Сярэднясутачная перавозка у месяц найбольшага пасажырапатоку - 261,4 тыс. пасажыраў (снежань 2010 года). Пікавы сярэднясутачны аб'ём перавозак - 340,4 тыс. пасажыраў (24 снежня 2010 года).
Метрапалітэн Новасібірска складаецца з двух ліній - Ленінскай і Дзяржынскай. Дзяржынская лінія на працягу першых 20 гадоў (1987-2007) ажыццяўляла чоўнавы рух цягнікоў. Толькі з чэрвеня 2007 года стала магчымым арганізаваць абаротны рух. Абедзве лініі метро абслугоўвае адзінае электрадэпо «Яльцоўскае» (1985 год).
Інтэрвалы паміж цягнікамі - ад 2,5 хвілін у гадзіну пік да 13 хвілін пасля 23.00.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Афіцыйны сайт
- Неафіцыйны сайт
- Раздзел на сайце metroworld.ruz.net
- Фатаграфіі Новасібірскага метрапалітэна (Gelio)
- Схема шляхавога развіцця Архівавана 29 ліпеня 2013.
- Віртуальны тур па Новасібірскім метрапалітэне
- Артыкул пра Новасібірскі метрамост на неафіцыйным сайце метрапалітэна
- Новасібірскі метрапалітэн у фатаграфіях Архівавана 3 ліпеня 2012.
- Гісторыя Новасібірскага метрапалітэна ў схемах на metroschemes.narod.ru