Маскавіца (возера)
Выгляд
Маскавіца | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 70.1[1] м |
Даўжыня | 0,5 км |
Шырыня | 0,45 км |
Плошча | 0,16 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 1,5 км |
Басейн | |
Выцякаюць | Маскавіца |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Маскаві́ца — возера ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Бярэзіна, за 32 км на паўночны ўсход ад горада Докшыцы, за 6 км на паўночны ўсход ад вёскі Беразіно, сярод забалочанага ляснога масіву на тэрыторыі Бярэзінскага біясфернага запаведніка.
Плошча паверхні 0,16 км². Даўжыня 0,5 км. Найбольшая шырыня 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі 1,5 км.
Катлавіна возера круглаватай формы, рэшткавага тыпу, да краёў запоўнена сапрапелем[2]. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі забалочаныя. У паўднёвай частцы з возера выцякае рака Маскавіца.
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-35-45 (стан мясцовасці на 1984 г.) Архівавана 1 мая 2013. (руск.)
- ↑ Сайт БПУ «Бярэзінскі біясферны запаведнік» Архівавана 20 ліпеня 2014. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — С. 310. — 599 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 28. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)