Перайсці да зместу

Маскоўскі акадэмічны тэатр імя Уладзіміра Маякоўскага

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маскоўскі акадэмічны тэатр імя Уладзіміра Маякоўскага
Заснаваны 1922
Заснавальнік Усевалад Эмільевіч Меерхольд
Краіна
Размяшчэнне
Будынак
Архітэктар Konstantin Tersky[d]
Сайт mayakovsky.ru
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Маскоўскі акадэмічны тэатр імя Уладзіміра Маякоўскага (руск.: Моско́вский академи́ческий теа́тр и́мени Влади́мира Маяко́вского; у 1922—1941 гадах — Тэатр Рэвалюцыі, у 1941—1954 гадах — Маскоўскі тэатр драмы) — адзін з самых старых драматычных тэатраў Масквы. Заснаваны ў 1922 годзе, размешчаны на Вялікай Нікіцкай вуліцы. У розны час рэжысёрамі былі Усевалад Меерхольд, Мікалай Гарчакоў і Андрэй Ганчароў. Аснову рэпертуару складаюць спектаклі, пастаўленыя паводле твораў рускай класічнай літаратуры.

З 1943 па 1954 гады тэатр называўся Маскоўскім драматычным тэатрам. У той жа час у 1943 годзе тэатр узначальваў Мікалай Ахлопкаў. Пад яго кіраўніцтвам, якое доўжылвся да 1967 года, тэатр ставіў такія спектаклі, як «Маладая гвардыя», «Маці», «Зыкаў», «Навальніца», «Гамлет», «Клоп», «Арыстократы», «Іркуцкая гісторыя», «Матуля адвага…», «Медэя» і інш.

У 1954 годзе тэатру было прысвоена імя Уладзіміра Маякоўскага.

З 1968 па 2001 год тэатр узначальваў Андрэй Ганчароў. Найбольш прыкметнымі спектаклямі ў гэтыя гады былі: «Таленты і прыхільнікі», «Дзеці Ванюшына», «Параза», «Трамвай жаданняў», «Чалавек з канала», «Банкрут», «Размовы з Сакратам», «Бяжы», «Чайка», «Лэдзі Макбет з Мцэнскага павета», «Плён Асветніцтва», «Захад», «Напалеон Першы», «Ахвяра стагоддзяў», «Лялечны дом».

У студзені 2002 г. у тэатр імя Маякоўскага прыйшоў новы мастацкі кіраўнік Сяргей Арцыбашаў, які заставаўся на гэтай пасадзе да сакавіка 2011 года і быў вымушаны сысці ў адстаўку па просьбе групы акцёраў тэатра.

Акцёры і рэжысёры

[правіць | правіць зыходнік]