Матэйс Марыс
Матэйс Марыс | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 жніўня 1839[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 жніўня 1917[1][2][…] (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, літограф, майстар афорту, графік |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | Гаагская школа жывапісу |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Матэйс Марыс (нідэрл.: Matthijs Maris; 17 жніўня 1839, Гаага — 22 жніўня 1917, Лондан) — нідэрландскі мастак, літограф і графік.
Жыццё і творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Матэйс Марыс быў сярэднім з трох братоў-мастакоў — Якаба, Матэйса і Вілема Марысаў. Продкі Марысаў былі выхадцамі з Чэхіі, якія перасяліліся ў Нідэрланды ў пачатку XIX стагоддзя. У 1851 годзе Матэйс вучыўся маляваць у мастака І. К. Элінка Стэрка, пры дапамозе якога атрымлівае стыпендыю для вучобы ў гаагскай Каралеўскай акадэміі прыгожых мастацтваў (1852—1855). З 1854 года вучыўся ў Луі Меера. У 1855—1858 гадах ён, разам са старэйшым братам Якабам, вучыцца ў антверпенскай Акадэміі мастацтваў у Нікеза дэ Кейзера.
У 1859 годзе Матэйс і Якаб атрымліваюць ад прынцэсы Марыяны Аранскай-Насау заказ на серыю партрэтаў, што дазволіла ім адкрыць уласную мастацкую майстэрню ў Гаазе, а таксама маляваць у маёнтку Остэрбек, нідэрландскай мастацкай калоніі, падобнай да французскага Барбізона. Першапачаткова Матэйс, як і Якаб, малюе ў стылі старых галандскіх майстроў XVII стагоддзя. Прыблізна ў 1870 годзе ён знаёміцца з творчасцю мастакоў заснаванай Ёзефам Ізраэлсам Гаагскай школы, блізкай па духу мастакам-барбізонцам. Матэйс паступова адыходзіць ад рэалістычнага жывапісу, збліжаецца з імпрэсіяністамі, у яго пазнейшых працах адчуваецца таксама відавочны ўплыў мастакоў-прэрафаэлітаў і сімвалізму.
Зноскі
- ↑ а б RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ а б Matthias Marris — 2009.
- ↑ https://www.gemeentemuseum.nl/nl/deelcollectie/haagse-school Праверана 12 кастрычніка 2018.