Матэматычная лінгвістыка
Матэматычная лінгвістыка — матэматычная дысцыпліна, прадметам якой з'яўляецца распрацоўка і вывучэнне паняццяў, якія ствараюць аснову фармальнага апарата апісання структуры натуральных моваў, у т. л. метамовы лінгвістыкі.
Дысцыпліна шырока карыстаецца матэм. метадамі тэорыі алгарытмаў, тэорыі аўтаматаў, алгебры, лінгвістычнымі канцэпцыямі структурнай лінгвістыкі. Метады дысцыпліны выкарыстоўваюцца ў тэорыі праграмавання дзеля апісання моваў праграмавання і транслятараў (гл. таксама: Бескантэкстныя граматыкі).
Дысцыпліна з'явілася каля 1950-х гг. з унутраных патрэб тэарэтычнай лінгвістыкі і задач аўтаматычнай перапрацоўкі моўнай інфармацыі. Паступова ператвараецца з чыста прыкладной дысцыпліны ў тэарэтычную, структурна прыналежную да матэматычнай логікі.
Інфармацыйныя тэхналогіі ў лінгвістыцы можна вызначыць, як сукупнасць законаў, метадаў і сродкаў атрымання, захавання, распаўсюджвання, перапрацоўкі інфармацыі пра мову і законах яе функцыянавання пры дапамозе камп'ютэраў[1].
Задачы матэматычнай лінгвістыкі
[правіць | правіць зыходнік]У задачы выкарыстання IT у лінгвістыцы ўваходзіць, напрыклад, распрацоўка:
- сістэм аўтаматычнага перакладу;
- сістэм разпазнавання і сінтэзу маўлення;
- сістэм аналізу і сінтэзу пісьмовых тэкстаў, іх апрацоўкі (аўтаматычнага анаціравання і рэферыравання;
- інфармацыйна-пошукавых сістэм;
- электронных сродкаў навучання мове.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Зубов А. В. Информационные технологии в лингвистике: учеб. пособие для студ. лингв. фак-тов высш. учеб. заведений / А. В. Зубов, И. И. Зубова. — М.: Академия, 2004. — 208 с.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Gabriel Altmann: Mathematische Linguistik. In: Walter A. Koch (Hrsg.): Perspektiven der Linguistik I (= Kröners Taschenausgabe. Band 446). Kröner, Stuttgart 1973, ISBN 3-520-44601-4, p. 208—232.
- Зубов А. В. Информационные технологии в лингвистике: учеб. пособие для студ. лингв. фак-тов высш. учеб. заведений / А. В. Зубов, И. И. Зубова. — М.: Академия, 2004. — 208 с. (руск.)