Фанетыка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мовазнаўства
Мовы свету
Мовы свету
Тэарэтычная лінгвістыка
Фаналогія

Марфалогія

Сінтаксіс

Семантыка (+лексічная)

Прагматыка

Кагнітыўная лінгвістыка

Генератыўная лінгвістыка
Дэскрыптыўная лінгвістыка
Антрапалагічная лінгвістыка

Эвалюцыйная лінгвістыка (параўнальна-гістарычнае
мовазнаўства
, этымалогія)

Фанетыка

Сацыялінгвістыка
Прыкладная лінгвістыка
Камп'ютарная лінгвістыка

Фарэнсіка

Засваенне мовы

Language assessment

Language development

Прэскрыптывізм

Антрапалагічная лінгвістыка

Нейралінгвістыка

Псіхалінгвістыка

Стылістыка

Антрапалагічная лінгвістыка
Астатняе
Пісьменства

Дэшыфроўка

Тыпалогія

Гісторыя лінгвістыкі

Спіс лінгвістаў

Мовы свету

Нявырашаныя праблемы
Партал:Лінгвістыка

Фанетыка (грэч. phōnetikē гукавы), раздзел мовазнаўства, які вывучае фанетычную сістэму (гукавы лад) мовы.

Аб’ектам вывучэння з’яўляюцца гукавыя сродкі мовы — гукі, склады, націск, інтанацыя. Цэнтральнае месца ў фанетыцы займае вучэнне аб гуках, як асноўным сродку афармлення мовы, сродку яе матэрыялізацыі.

Фанетыка разглядае гукі з трох бакоў: фізічнага (акустычнага), фізіялагічнага (артыкуляцыйнага), функцыянальнага (лінгвістычнага, сацыяльнага[1]). Фізіка і фізіялогія вымаўлення гука з’яўляюцца ўласна фанетычнай стараной вывучэння гукавога ладу мовы, а функцыянальнасць гукаў (лінгвістычная, сацыяльная роля) вывучаецца такім раздзелам фанетыкі як фаналогія.

Апроч фаналогіі, таксама выдзяляюцца такія адносна самастойныя часткі фанетыкі, як акцэнталогія, сілабіка, інтаналогія. Фанетыка цесна звязана з арфаэпіяй, дае той зыходны матэрыял для выпрацоўвання правілаў і нарматыўных рэкамендацый. Маючы сваім аб’ектам матэрыяльны бок мовы, фанетыка звязана і з немовазнаўчымі навукамі: акустыкай, фізіялогіяй, таксама з псіхалогіяй.

У залежнасці ад задач вывучэння гукавога матэрыялу адрозніваюць фанетыку агульную, апісальную, гістарычную, параўнальную.

Своеасаблівасць фанетыкі сярод іншых мовазнаўчых дысцыплін у тым, што гукі мовы, у адрозненне ад іншых яе адзінак — марфем, слоў, словазлучэнняў, сказаў, — не маюць самастойнага сэнсавага значэння, а маюць толькі адну значную характарыстыку — гучанне. Але з іншага боку, гукі мовы, не маючы самі па сабе сэнсу, значэння, служаць для ўтварэння моўных адзінак, якія маюць сэнс, значэнне, такім чынам, гукі рэалізуюцца ў лексіцы і граматычным ладзе мовы.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Паводле вызначэння Л. У. Шчэрбы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сучасная беларуская мова: Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія: Вучэб. дапам. / Я. М. Камароўскі, В. П. Красней, У. М. Лазоўскі і інш. — 2-е выд., дапрац. і дап. — Мн. : Выш. школа, 1995. — 334 с. ISBN 985-06-0075-6.
  • Фане́тыка; Фанеты́ст; Фанетыс́тка; Фанеты́чны // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1984. — Т. 5 кн. 2: Улада — Я, Дадатак / [рэдактар М. Р. Суднік]. — С. 108—109. — 608 с. — 18 000 экз.