Перайсці да зместу

Маё каханне (фільм, 1940)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маё каханнеM:
Жанр кінакамедыя
Рэжысёр
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Беларусьфільм
Працягласць каля 80 хв.
Краіна
Мова руская
Год 1940
IMDb ID 0032812

«Маё каханне» — савецкі мастацкі фільм 1940 года, зняты ў жанры лірычнай музычнай камедыі на кінастудыі «Савецкая Беларусь». Фільм выйшаў на экраны 8 ліпеня 1940 года.

Верныя сябры — Грыша, Лёша і чароўная Шура — ударна працуюць на заводзе, а па вечарах вучацца ва ўніверсітэце. Маладыя людзі закаханыя ў Шуру і вырашаюць пагаварыць з ёй. Яна выбірае Грышу — прыгажэйшага, упэўненага ў сабе. Раптам гераіня даведваецца пра смерць роднай сястры-блізнюка, якая нядаўна развялася з мужам і завяшчала Шуры выхаваць яе маленькага (паўтарагадовага) сына. Шура едзе за дзіцем, а вярнуўшыся, па парадзе прафесара-медыка, хавае, што Фелікс — не яе сын. Знаёмыя і сябры заінтрыгаваныя. Сяброўка гераіні, Моця, мяркуе, што гэта дзіця Грышы. Той раздражнёны тым, што здарылася і патрабуе, каб Шура сказала ўсім, што Фелікс не яго дзіця. Яны сварацца. Лёша, наадварот, з задавальненнем важдаецца з малым, а з Грышай сварыцца з-за таго, што ён пакрыўдзіў Шуру. Гераіня атрымлівае тэлеграму ад былога мужа сястры, якога таксама клічуць Аляксей, дзе ён патрабуе аддаць яму дзіця. Шура сустракаецца з ім на вакзале. Лёша, выпадкова прачытаўшы тэлеграму, сочыць за імі, а Грыша — за Лёшам. У выніку размовы з Шурай Аляксей адмаўляецца ад дзіцяці, а Грыша па непаразуменні вырашае, што Шура сустракалася з Лёшам, якое і з’яўляецца бацькам дзіцяці. Шура з Феліксам з’яжджае ў дом адпачынку. Грыша расказвае ўсім, што Лёша — бацька Фелікса. Добры і спагадлівы чалавек, які шчыра любіць Шуру, Лёша не адмаўляецца ад бацькоўства, едзе ўслед за Шурай і робіць ёй прапанову. І хоць Грыша таксама прыязджае і спрабуе наладзіць адносіны з Шурай, на гэты раз яна выбірае Лёшу.

  • Лідзія Смірнова — Шурачка
  • Іван Пераверзеў — Грыша
  • Уладзімір Чобур — Лёша