Уладзімір Уладзіміравіч Корш-Саблін
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Уладзімір Корш-Саблін | |
---|---|
![]() Уладзімір Уладзіміравіч Корш-Саблін. | |
Імя пры нараджэнні | Уладзімір Уладзіміравіч Саблін |
Дата нараджэння | 16 (29) сакавіка 1900 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 ліпеня 1974 (74 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
![]() ![]() |
Месца працы | |
Прафесія | |
Кірунак | сацыялістычны рэалізм |
Прэміі | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0466691 |
Уладзімір Уладзіміравіч Корш-Саблін (сапраўднае прозвішча — Саблін; 1900—1974) — савецкі беларускі кінарэжысёр, акцёр кіно.
Лаўрэат Сталінскай прэміі трэцяй ступені (1950). Народны артыст СССР (1969). Член ВКП (б) з 1948. Адзін з заснавальнікаў беларускага кіно.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Уладзімір Уладзіміравіч Корш-Саблін нарадзіўся 16 (29) сакавіка 1900 у Маскве. У 1917 пачаў творчую дзейнасць як акцёр тэатра, у кіно прыйшоў у 1923.
Корш-Саблін здымаў камедыі, фільмы-драмы, біяграфічныя фільмы. У 1945—1960 і 1969—1974 — мастацкі кіраўнік кінастудыі «Беларусьфільм». З 1957 старшыня Аргбюро СПК Беларусі. З 1965 года быў першым сакратаром СК Беларусі.
Уладзімір Уладзіміравіч Корш-Саблін памёр 6 ліпеня 1974. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Прызнанне і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Сталінская прэмія трэцяй ступені (1950) — за фільм «Канстанцін Заслонаў» (1949).
- Дзяржаўная прэмія Беларускай ССР (1967) — за фільм «Масква — Генуя» (1964).
- Народны артыст СССР (1969).
- Ордэн Леніна.
- Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі.
Зноскі
- ↑ Корш-Саблин Владимир Владимирович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Гэта мы: Закліканы рэвалюцыяй Архівавана 2 красавіка 2010.
Катэгорыі:
- Асобы
- Нарадзіліся 29 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1900 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Памерлі 6 ліпеня
- Памерлі ў 1974 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Постаці Беларусьфільма
- Кінарэжысёры паводле алфавіта
- Кінарэжысёры СССР
- Кінарэжысёры Беларусі
- Кінарэжысёры XX стагоддзя
- Акцёры паводле алфавіта
- Акцёры СССР
- Акцёры Беларусі
- Акцёры XX стагоддзя
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Народныя артысты СССР
- Члены КПСС
- Члены Саюза кінематаграфістаў СССР
- Члены Саюза кінематаграфістаў БССР
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
- Беларусьфільм
- Артыстычныя псеўданімы
- Сацыялістычны рэалізм
- Людзі на паштовых канвертах