Plusia festucae
Металападобніца злакавая (Plusia festucae) — матылёк з сямейства совак (Саўкі).
Размах крылаў 34-46 мм. Пярэднія крылы карычневыя, з нераўнамерным напыленнем залацістых лускавінак; у цэнтры дзве залацістыя, нярэдка датыкальныя плямы; у вяршыні шэраг падоўжаных плям таго ж колеру, даўжыня якіх значна перавышае шырыню.
Вусені жывуць на розных травах і асаках.
Еўразійскі полізанальны від. Даволі звычайны, як у стэпавых, так і ў лясных раёнах, з чэрвеня да верасня, у двух генерацыях.