Млондзкая вуліца (Варшава)
Млондзкая Варшава | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | Варшава |
Працягласць | 590 м м |
Назва ў гонар | Q11784230? |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вуліца Млондзкая ў Варшаве (польск.: ulica Mlądzka) — лакальная дарога ў варшаўскай Празе Поўдзень, даўжыня 590 м. Пачынаецца з крыжавання з вуліцай Бэлжэцкай як працяг вуліцы Лукішскай. Потым, накіроўваючыся на паўночны ўсход, перасякае вуліцы Лукоўская і Сулейкоўская. Ад усходу да яе даходзяць вуліцы Гдэцкая і Пустэльніцкая. Даходзіць да вуліцы Грахоўскай, але не злучаецца з ёй. Нумерацыя дамоў пачынаецца з 3, заканчваецца 44. Пад адрасамі 3, 3a, 5a, 8, 10, 15, 20, 30, 32, 42 i 44 захаваліся будынкі часоў да Другой сусветнай вайны.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вуліца Млондзкая гістарычна належыць да раёна Вітолін, аднак сёння знаходзіцца ў межах раёна Грохаў. Запраектавана на месцы былой мяжы паміж палямі падчас парцэляцыі сялянскіх маёнткаў, далучаных да Варшавы ў 1916 годзе. Пачаткова вуліца называлася Млонцкая (па-польску ulica Mlącka). Першым насельніцтвам былі людзі, якія прыехалі з ваколіц Варшавы, а таксама рамеснікі, пісцы, гандляры з іншых раёнаў горада, якіх сюды прыцгнулі нізкія кошты зямлі і карысныя ўмовы крэдытаў. Першымі сталымі дамамі, якія з’явіліся пры вуліцы, былі, між іншым, дом купца Рамуальда Пякарскага пад нумарам 14 і дом Юстыны Кутшык пад нумарам 44. Аднымі з першых, а адначасова і выбітнейшых, жыхароў вуліцы былі браты Камінскія — вытворцы арганаў. Зыгмунт Камінскі меў пад нумарам 15 майстэрню трубак для арганаў. Месца для сваёй вытворчасці ён абраў з-за таго, што тут не хапала будынкаў, для жыхароў якіх яна магла перашкаджаць. Другі брат Камінскі, які жыў пад нумарам 44, займаўся вытворчасцю драўляных элементаў арганаў, зробленых з дапамогай разьбяроў. Браты Камінскія рабілі арганы перадусім для невялікіх касцёлаў. Уняслі вялікі ўклад ў выпраўленне і абмен пашкоджаных арганаў у часе Другой сусветнай вайны і ў пасляваенным перыядзе.
Назва вуліцы
[правіць | правіць зыходнік]Назва вуліцы паходзіць ад былой вёскі ў ваколіцах Варшавы, якая называлася Млондз, зараз гэта раён горада Отвацк.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Na krańcach Witolina. W: Jerzy Kasprzycki: Korzenie miasta — Warszawskie Pożegnania. Wyd. I. T. III: Praga. Warszawa: Wydawnictwo VEDA, 2004, ss. 274—275. ISBN 83-85584-52-8.