Перайсці да зместу

Могілкі Святога Мікалая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Могілкі Святога Мікалая
в.-луж.: Mikławšk
51°11′02″ пн. ш. 14°25′20″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна
МесцазнаходжаннеБаўтцэн 
Гісторыя
Дата заснавання1401
Першая згадка1455
Першае пахаванне1455 
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Руіны храма святога Мікалая

Могілкі святога Мікалая, або Мі́клаўшк (в.-луж.: Mikławšk; ням.: Nicolaifriedhof) — каталіцкія могілкі, гістарычны некропаль, які знаходзіцца ў старой частцы горада Баўтцэн, Германія. Гістарычны помнік лужыцкага народа.

Могілкі былі заснаваны ў 1455 годзе. Першыя пахаванні праводзіліся па-за межамі гарадскіх варот Святога Мікалая ў паўночнай частцы горада. Сваё найменне некропаль атрымаў ад каталіцкага храма Святога Мікалая, які быў пабудаваны ў 1444 годзе. Царква святога Мікалая была разбурана ў 1634 годзе пры ўзяцці Будзішына саксонскімі войскамі ў час Трыццацігадовай вайны. У 1852 годзе на тэрыторыі могілак была пабудавана невялікая капліца, якая да гэтага часу выкарыстоўваецца для правядзення пахавальных абрадаў.

На могілках пахаваныя вядомыя прадстаўнікі лужыцкага народа і дзеячы каталіцкай царквы.