Баўтцэн

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Баўтцэн
Bautzen
Budyšin
Герб
Герб
City Bautzen Germany 104.JPG
Краіна
Зямля
Раён
Каардынаты
Унутраны падзел
25 гарадскіх раёнаў
Обербургамістр
Заснаваны
Першае згадванне
Ранейшыя назвы
Budissin (у шматлікіх падобных варыянтах)
Плошча
66,62 км²
Вышыня цэнтра
204 м
Водныя аб’екты
Афіцыйная мова
Насельніцтва
39 607[1] чалавек (2013)
Часавы пояс
Тэлефонны код
03591
Паштовы індэкс
02625
Аўтамабільны код
BZ
Афіцыйны код
14 2 72 010
Афіцыйны сайт
bautzen.de
(ням.) (англ.) (польск.) (чэшск.) (верхнялуж.) 
Баўтцэн на карце Германіі
Баўтцэн (Германія)
Баўтцэн

Ба́ўтцэн (ням.: Bautzen), Бу́дышын (г.-сор.: Budyšin ; ['budɨʃin]?; захоўвалася да афіцыйнага перайменавання ў 1868) — горад у Германіі, у Саксоніі, адміністрацыйны цэнтр акругі Оберлаўзіц (Верхняя Лужыца). Баўтцэн лічыцца «сталіцай» лужыцкіх сербаў. Уваходзіць у склад культурна-тэрытарыяльнай аўтаноміі «Лужыцкая пасяленчая вобласць», на тэрыторыі якой дзейнічаюць заканадаўчыя акты зямель Саксоніі і Брандэнбурга, якія садзейнічаюць захаванню лужыцкіх моў і культуры лужычан. Насельніцтва складае 41,6 тыс. чал. (2005)[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Баўтцэн у 1650 годзе з «Topographia Germaniae»
План горада ў 1709 годзе

З пачатку VII стагоддзя Будышын — галоўны цэнтр мільчан, аднаго з плямёнаў лужыцкіх сербаў, якія да сярэдзіны 10 ст. былі заваяваныя германскімі князямі. Меркавана ў 958 у Будышыне маркграф Майсена заклаў памежную крэпасць Ортэнбург (перабудоўвалася ў 14831486, 16451648), вакол якой у далейшым сфарміраваўся горад са змяшаным сорбска-нямецкім насельніцтвам (упершыню згадваецца ў 1002). У 1018 годзе ў Будышыне заключаны мір паміж Свяшчэннай Рымскай імперыяй і Польшчай, паводле якога горад перайшоў ва ўладанні польскага караля[2].

З 10311033 гг. Будышын ізноў пад уладай імперыі, спачатку ў складзе маркграфства Майсен, затым герцагства Багемія. Каля 1213 (паводле іншых звестак, у 1240) атрымаў гарадскія правы. У 1253 адышоў да маркграфства Брандэнбург. У 1319 уключаны ў склад каралеўства Багемія, разам з якім у 1526 увайшоў ва ўладанні Габсбургскай манархіі. З 1346 адыгрываў вядучую ролю ў лужыцкім саюзе шасці гарадоў. Цяжка пацярпеў у перыяд Гусіцкіх войнаў 1419—1437 гадоў і Трыццацігадовай вайны 1618—1648 гадоў. У 15231524 гадах у Будышыне была праведзена Рэфармацыя. У 1635 годзе увайшоў у склад курфюрства Саксонія (у 1806—1918 каралеўства)[2].

У час вайны 6-й антыфранцузскай кааліцыі супраць Францыі армія Напалеона I ў 1813 годзе нанесла пры Баўтцэне паражэнне расійска-прускім войскам. У 1815 годзе скасаваны Саюз шасці гарадоў. З 1871 разам з Саксоніяй увайшоў у склад Германскай імперыі.

Моцна разбураны ў гады Другой сусветнай вайны. З 1945 у савецкай зоне акупацыі Германіі. Да пачатку 1950-х гадоў у Баўтцэне знаходзіўся лагер для інтэрнаваных № 4 НКУС (з 1946 МУС) СССР. У 19491990 у складзе ГДР; з 1956 месцазнаходжанне галоўнай палітычнай турмы МДБ ГДРБаўтцэн-2», народная назва «Жоўтая бяда»), у якой у 1993 створаны мемарыяльны музей[2].

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Архітэктурнае аблічча цэнтральнай часткі горада вызначаюць крэпасць Ортэнбург, вежы былой гарадской сцяны — Лаўэнтурм(ням.) бел. (1403), Райхентурм(ням.) бел. (1490—1492) і інш., сабор Св. Пятра(руск.) бел. (1293—1303; перабудаваны ў другой палове XV стагоддзя), царква Міхаіла(ням.) бел. (XV стагоддзе), а таксама якая з’яўляецца сімвалам горада былы воданапорная вежа Альтэ-Васеркунст(руск.) бел. (1558, аўтар праекта В. Роршайт; цяпер Музей тэхнікі). Барочная архітэктура прадстаўлена ратушай(англ.) бел. (17291732) і шэрагам жылых дамоў. З пазнейшых будоў вылучаюцца царква Марыі і Марты(ням.) бел. (18881891) і Мост міру(ням.) бел. цераз раку Шпрэе (19081909)[2].

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Баўтцэн — культурны цэнтр лужычан, сядзіба цэнтральнага кіраўніцтва іх нацыянальнай арганізацыі «Домавіна» («Радзіма»), аднайменнага сербалужыцкага выдавецтва, Сербалужыцкага інстытута, Музея лужыцкіх сербаў. Дзейнічае гарадскі музей(ням.) бел.. У Баўтцэне дзейнічаюць Нямецка-сербалужыцкі народны тэатр і Сербалужыцкі нацыянальны ансамбль(ням.) бел.[2].

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

У горадзе развіты вагонабудаванне, вытворчасць тэле- і радыёапаратуры; народныя промыслы[2].

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Aktuelle Einwohnerzahlen nach Gemeinden 2013 Колькасць насельніцтва станам на 31 снежня 2013 (з улікам даных перапісу насельніцтва 9 мая 2011 года)
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 2,6 Ба­у­цен // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]