Мост Палацкага
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c8/Palack%C3%A9ho_most_a_Ra%C5%A1%C3%ADnovo_n%C3%A1b%C5%99e%C5%BE%C3%AD%2C_z_Ho%C5%99ej%C5%A1%C3%ADho_n%C3%A1b%C5%99e%C5%BE%C3%AD.jpg/220px-Palack%C3%A9ho_most_a_Ra%C5%A1%C3%ADnovo_n%C3%A1b%C5%99e%C5%BE%C3%AD%2C_z_Ho%C5%99ej%C5%A1%C3%ADho_n%C3%A1b%C5%99e%C5%BE%C3%AD.jpg)
Мост Палацкага (чэшск.: Palackého most) — мост праз Влтаву ў Празе. Гэта трэці па ўзросце захаваны мост Прагі, збудаваны ў 1876—1878 гадах па праекце Бедржыха Мунцбергера (Bedřich Münzberger) і Іозефа Райтэра (Josef Reiter) для развіцця прамысловага раёна Сміхаў.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Каменны мост складаецца з сямі арак, найбольшы памер у сярэдняй — 32 метры. Пры яго ўзвядзенні ўпершыню ў Празе была выкарыстана тэхналогія з выкарыстаннем кесонаў, якія былі выраблены на фабрыцы Рынгофера (чэшск.: Ringhofferova továrna) на Сміхаве.
Пры будаўніцтве праект улічваў магчымасць пазнейшага пашырэння моста. Так і адбылося, але толькі ў 1950—1951 гадах пасля Другой сусветнай вайны, калі праводзіліся рамонтныя працы. Агульная шырыня была павялічана з 10,7 да 13,9 метраў. Даўжыня моста складае 228,8 метраў.
Першапачаткова мост быў каляровым, у ім выкарыстоўваўся сіні граніт, белы мармур і чырвоны пясчанік, але хутка паверхні выцвіслі. Каларыстычнае рашэнне сімвалічна — гэта трыкалор, колеры нацыянальнага сцяга. Таксама першапачаткова мост быў упрыгожаны скульптурамі працы Іозефа Мысльбека. Яны моцна пацярпелі пры налётах у 1945 годзе і былі перамешчаны ў Вышаград.
Мост стаў першым пражскім мостам, па якім быў пушчаны трамвай.
Да атрымання афіцыйнай назвы мост звалі Подскалскім (Podskalský, па назве паселішча Подскалі ) ці Каменны мост на Сміхаў (Kamenný most na Smíchov). У 1878 годзе было дана назва ў гонар Францішка Палацкага. У 1940—45 гадах мост зваўся мостам Моцарта, потым была вернута старая назва.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мост Палацкага