Музей Лондана
Выгляд
Музей Лондана | |
---|---|
Museum of London | |
Заснаваны | 1976 |
Адкрыты | 1976 |
Месцазнаходжанне | |
Адрас | Smithfield General Market |
Дырэктар | Джэк Лохман |
museumoflondon.org.uk | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Музей Ло́ндана (англ.: Museum of London) — музей у Лондане, прысвечаны яго гісторыі.
Музей быў адкрыты ў 1976 годзе па ініцыятыве Лонданскай гарадской карпарацыі. Ён размясціўся ў Барбікане, побач з Барбікан-цэнтрам і развалінамі Лонданскай сцяны , недалёка ад сабора Святога Паўла. Частка экспанатаў была перавезена з Гілдхала і Кенсінгтонскага палаца.
У наш час музей мае значную калекцыю прадметаў, якія адносяцца да гісторыі Лондана ад антычнасці да XX стагоддзя. Галоўнай яго славутасцю лічыцца карэта лорд-мэра Лондана. У музея ёсць філіял у Доклендс, прысвечаны гісторыі лонданскага порта. Уваход ва установу свабодны.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Музей Лондана
- Афіцыйны сайт