Музей мыла і гісторыі бруду (Быдгашч)
Музей мыла і гісторыі бруду | |
---|---|
Заснаваны | 1 верасня 2012 |
Месцазнаходжанне | |
muzeummydla.pl (польск.) (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Музей мыла і гісторыі бруду — музейная ўстанова ў Быдгашчы, дзе прадстаўлены экспанаты і аксэсуары, звязаныя з гігіенай чалавека, а таксама з гісторыяй вытворчасці і выкарыстання мыла. Размяшчаецца ў самым цэнтры старога горада на вуліцы Доўгай, 13.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Наведвальнікі музея могуць пазнаёміцца з гісторыяй гігіены і змагання з брудам, пачынаючы са старажытных часоў да сучаснасці. У музеі знаходзіцца рэканструяваны пакой для купання з XIX стагоддзя, а таксама сярэднявечную лазню.
Сярод экспанатаў знаходзіцца першы пераносны туалет, прататып душа, прыклады арыгінальных чыгунных ваннаў з XIX стагоддзя, шчоткі з конскага воласа для мыцця цела, пральныя машыны, сушылкі і прасавальныя каткі. Паказана таксама шмат прыкладаў пральных дошак і драўляных балеяў з розных часоў. Выставу ўзбагачаюць шматлікія фотаздымкі, якія паказваюць, якім чынам людзі на працягу стагоддзяў клапаціліся пра гігіену. Сярод іх ёсць і рэкляма мыла з газэтаў, якія выходзілі да 1939 года, прыклады інфармацыйных дошак з гасцінічных туалетаў.
У музеі знаходзіцца багатая калекцыя мыла з розных куткоў свету, да якой можна дакранутся.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]У 2013 годзе штомесячнік «National Geographic Traveler» намінаваў музей да ўзнагароды «7 новых цудаў Польшчы». У 2015 годзе ўстанова заняла першае месца ў рэйтынгу найцікавейшых музейных установаў у Польшчы таго ж часопіса. У сваю чаргу ў 2017 годзе музэй атрымаў сэртыфікат «Лепшы турыстычны прадукт», які выдае Польская турыстычная арганізацыя. выдаваць[1].