Быдгашч
Горад
![]()
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Быдгашч (польск.: Bydgoszcz, лац.: Bydgostia, ням.: Bromberg — Бромберг) — горад на правах павета ў Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Куяўска-Паморскага ваяводства. Рэзідэнцыя куяўска-паморскага ваяводы і старосты Быдгашчскага павета.
Змест
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Адлегласць па прамой паміж гарадамі Быдгашчам і Мінскам 632 км, да Варшавы — 227 км[2].
Праз горад цячэ рака Брда, якая ўпадае ў Віслу ў Быдгашчы, таксама тут цячэ невялікая рака Фліс, якая перасякае Грунвальдзкую вуліцу. З усіх бакоў горад абкружаны лясамі, большасць з якіх з'яўляецца сасновымі, але на паўночным усходзе сустракаюцца ліставыя лясы.
Быдгашч адносіцца да польскіх гарадоў з самай вялікай колькасцю паркаў у Польшчы (874 га, другое места пасьля Варшавы). Тут знаходзіцца самы вялікі гарадзкі парк у Польшчы (Мысляцінак, 830 га).
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Пасля рэвалюціі у горадзе асела шмат выхадцаў з літоўска-беларускіх губерняў (Тышкевічы, Пуслоўскія, Святаполк-Чацвярцінскія, Красіцкія, Валадковічы, Яблонскія, Гельмерсены, Наркевічы-Ёдкі, Нітаслаўскія і інш.). У чэрвені 1946 разам з сям'ёй прыехаў Гасан Канапацкі, дзе 11 мая 1953 г. і памёр.
Эдвард Адамавіч Вайніловіч[правіць | правіць зыходнік]
З 12 снежня 1921 да сваёй смерці 16 чэрвеня 1928 у Быдгашчы жыў Эдвард Вайніловіч, буйны гаспадарчы і палітычны дзеяч Беларусі і Расійскай імперыі, разам з жонкай Алімпіяй і сястрой Ядвігай Кастравіцкай з Бзоўца, і пасяліліся ў каменным доме на вуліцы Замойскага 4/7 (зараз — № 23)
21 студзеня 1923 г. Эдвард Вайніловіч быў выбраны на пасаду старшыні (1923—1928) «Саюза палякаў усходніх ускраін» (Związek Polaków z Kresów Wschodnich), які лакалізаваўся ў Быдгашчы і займаўся падтрымкай эмігрантаў з Літвы, Беларусі і Украіны. Пасля ўласных ваганняў 22 снежня 1923 г. атрымаў з рук прэзідэнта Быдгашча Бернарда Слівінскага ордэн «Polonia Restituta»[3].
Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]
Быдгашч — адзін з самых дынамічна развівальных гарадоў краіны, буйны эканамічны цэнтр вядомы сваім хуткім развіццём сектара паслуг, асабліва фінансавых. У Быдгашчы дзейнічае звыш дваццаці банкаў, таварныя біржы, страхавыя і лізінгавыя кампаніі, брокерскія дамы, адбываюцца шматлікія кірмашы, у тым ліку і міжнародныя.
Прамысловасць[правіць | правіць зыходнік]
Буйны прамысловы цэнтр; здаўна развітая харчовая, металаапрацоўчая, дрэваапрацоўчая, гарбарная, керамічная прамысловасць; развіццё атрымалі машынабудаванне (электратэхнічнае, станкабудаўнічы, дакладная механіка, вытворчасць абсталявання для хімічнай, цэментнай і інш галін), хімічная прамысловасць (у тым ліку прамысловасць арганічнага сінтэзу), вытворчасць халадзільнікаў, веласіпедаў.
У горадзе Быдгашчы знаходзіцца штаб-кватэра і асноўная вытворчасць польскага канцэрна PESA (ПЭ́СA, польск.: Pojazdy Szynowe PESA Bydgoszcz SA), які спецыялізуецца на вытворчасці цягнікоў, вагонаў, трамваяў і іх мадэрнізацыі.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Станам на 31.03.2014 года, у Быдгашчы пражывала 358 922 чалавек[4].
Культура[правіць | правіць зыходнік]
У горадзе Быдгашчы арганізуюцца оперныя і музычныя фестывалі. У Быдгашчы знаходзіцца вядомая Канцэртная зала (Filharmonia Pomorska) і Оперны тэатр.
Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]
Спорт[правіць | правіць зыходнік]
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Główny Urząd Statystyczny, dane za rok 2014, stan na 01.01.2014
- ↑ Адлегласці паміж гарадамі —
- ↑ Chmielewska, G. Cierń… С. 223.
- ↑ Główny Urząd Statystyczny. Baza Demografia. Ludność. Stan, ruch naturalny i wędrówki ludności w I kwartale 2014 r., stan na 31.03.2014. [1]
|