Музей партугальскай мовы
Музей партугальскай мовы | |
---|---|
парт.: Museu da Língua Portuguesa | |
Заснаваны | 20 сакавіка 2006 |
Месцазнаходжанне | Сан-Паўлу |
Наведвальнікі | 580 000[1] (2006) |
Адрас | Praça da Luz, s/n, Luz, São Paulo - 01120-010 |
Дырэктар | Антоніа Сартыні |
museudalinguaportuguesa.org.br | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Музей партугальскай мовы (парт.: Museu da Língua Portuguesa) — інтэрактыўны музей у горадзе Сан-Паўлу, які знаходзіцца ў будынку чыгуначнай станцыі Луз у акрузе Луз, на верхнім паверсе станцыі. Ён быў заснаваны Сакратарыятам культуры горада разам з фондам Раберту Марыньі, кошт будаўніцтва склаў 37 млн рэалаў[2].
Мэтай музея з’яўляецца стварэнне жывой рэпрэзентацыі развіцця партугальскай мовы, навучанне і знаёмства гледачоў з яе незвычайнымі аспектамі. Заснавальнікі, як напісана на сайце музея, «жадаюць, каб музей падаў доступ да новых ведаў і ідэй інтэнсіўнымі і забаўляльнымі спосабамі». Музей прызначаны для наведвальнікаў з усіх раёнаў Бразіліі і ўсіх пластоў яе насельніцтва, хто жадае больш даведацца пра сваё паходжанне, гісторыю і развіццё сваёй мовы.
-
Інтэрактыўныя панэлі музея, якія дазваляюць атрымаць інфармацыю пра развіццё мовы
-
Глядзельная зала
-
Карта дыялектаў
-
Дыяграма буйных моўных сем'яў свету
-
Вялікая галерэя фатаграфій на экране ў 106 метраў.
Зноскі
- ↑ ALFANO, Ana Paula. Istoé Gente: Museu da Língua Portuguesa é o mais visitado(недаступная спасылка) (11 студзеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2012. Праверана 9 кастрычніка 2011.
- ↑ "Museu da Língua Portuguesa aberto ao público no dia 20". Notícias Lusofonas. Праверана 2006-06-29.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Музей партугальскай мовы на Вікісховішчы |
- Museu da Língua Portuguesa (парт.)
- Secretaria da Cultura de São Paulo (парт.)
- Fundação Roberto Marinho (парт.)
- Fundação Calouste Gulbenkian (парт.)
- Fundação Luso-Brasileira (парт.)
- Revista Museu (парт.)
- Instituto Camões (парт.)