Музей пісанкі
Музей пісанкі | |
---|---|
Заснаваны | 2000 |
Адкрыты | 26 кастрычніка 1987 |
Месцазнаходжанне | |
Адрас | пр. Чорновола 43, Коломия, Львівська область, Україна |
hutsul.museum/pysanka/ | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Музей пісанкі — музей дэкаратыўных велікодных яек у горадзе Каламыя Івана-Франкоўскай вобласці. У калекцыі музея больш 6000 яек з розных рэгіёнаў Украіны і краін свету. Сярод экспанатаў музея і яйка з аўтографамі вядомых палітычных дзеячаў Украіны. Па выніках акцыі «Сем цудаў Украіны» музей заняў 8-е месца па галасах інтэрнэт-карыстальнікаў і 17-е месца па галасах экспертаў.
Музей быў створаны на аснове калекцыі яек у Каламыйскім музеі народнага мастацтва Гуцульшчыны і Пакуцця імя Іасафата Кобрынскага. Спачатку экспазіцыі праводзіліся ў Каламыйскай царкве святога Дабравешчання. 23 верасня 2000 года падчас 10-га Міжнароднага гуцульскага фестываля музей быў адкрыты ў спецыялізаваным будынку, часткай якога з’яўляецца помнік пісанцы, вышыня якой дасягае 13,5 метраў, а дыяметр 10 метраў[1][2]. Такім чынам каламыйскі помнік з’яўляецца самай вялікай пісанкай у свеце. Будынак быў спраектавана Ігарам Еўстахіевічам Шуманам, афармлялі ансамбль мясцовыя мастакі Васіль Андрусь і Міраслаў Ясінскі. Памяшканне музея выраблена цалкам з каляровага шкла, а агульная плошча створанага такім чынам вітража больш 600 квадратных метраў[3].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Музей Писанка в г. Коломыя.
- ↑ «Where Easter Eggs Rival The Rainbow.» Popular Mechanics, April 1944, pp. 88-89.
- ↑ Найоригінальніші будівлі України(недаступная спасылка)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Крайний Иван (Ивано-Франковская область) Скарбниця диво–яєць. Про те, як виник єдиний у світі Музей писанкового розпису, з’явилися президентські автографи на яйцях та які обереги горяни замуровують у фундаменти своїх осель // «Украина молода» № 066 за 20 апреля 2011 года, С. 10