Мэры Пітэрс
Мэры Пітэрс | |
---|---|
англ.: Mary Peters | |
Імя пры нараджэнні | англ.: Mary Elizabeth Peters |
Род дзейнасці | лёгкаатлетка, pentathlete, штурхач ядра |
Дата нараджэння | 6 ліпеня 1939 (85 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лэдзі Мэры Элізабет Пітэрс (англ.: Mary Elizabeth Peters; нар. 6 ліпеня 1939, Хейлвуд, Мерсісайд) — ірландская і брытанская лёгкаатлетка, чэмпіёнка летніх Алімпійскіх гульняў 1972 года ў пяцібор’і на трохразовая чэмпіёнка Гульняў Брытанскай садружнасці нацый.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Мэры нарадзілася ў 1939 годзе ў Хейлвудзе ў сям’і Артура і Хільды Пітэрс. Калі ёй было адзінаццаць гадоў, сям’я пераехала ў Паўночную Ірландыю. Спачатку яны жылі ў Баліміне, пазней у Белфасце. Калі Мэры было 16 гадоў, яе маці памерла ад раку.
Бекер удзельнічала ў летніх Алімпійскіх гульнях 1964 года ў Токіа, дзе заняла 4 месца ў пяцібор’і. На Гульнях Брытанскай імперыі і Садружнасці нацый 1966 года ў Кінгстане Пітэрс заваявала сярэбраны медаль у штурханні ядра як прадстаўніца Паўночнай Ірландыі. На Гульнях Брытанскай Садружнасці нацый 1970 года ў Эдынбургу Пітэрс перамагла ў пяцібор’і і штурханні ядра.
На летніх Алімпійскіх гульнях 1972 года ў Мюнхене Пітэрс перамагла ў пяцібор’і як прадстаўніца Вялікабрытаніі, пры гэтым усталяваўшы новы сусветны рэкорд. Пасля перамогі Пітэрс атрымала пагрозы забойствам ад членаў Ірландскай рэспубліканскай арміі.
У 1975 годзе Пітэрс заснавала дабрачынны фонд The Mary Peters Trust для падтрымкі таленавітых маладых спартсменаў, у тым ліку інвалідаў. Кіравала сваім аздараўленчым клубам. У 2009—2014 гадах яна была лордам-намеснікам Белфаста.
У 1972 годзе BBC назвала Пітэрс спартсменкай года. У 1973 годзе Пітэрс была ўдастоена тытула члена Ордэна Брытанскай імперыі, у 1990 годзе — Камандора, у 2000 годзе — Дамы-Камандора. У 2019 годзе была ўдастоена звання лэдзі-кампаньёна Ордэна Падвязкі.