Перайсці да зместу

Мядзведзевыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мядзведзевыя

Ursus arctos syriacus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ursidae G. Fischer, 1817


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  180540
NCBI  9632
EOL  7664
FW  41301

Мядзведзі, таксама Мядзведзевыя[1] (Ursidae) — сямейства млекакормячых атрада драпежных. Адрозніваюцца ад іншых прадстаўнікоў сабакападобных больш каржакаватым целаскладам. Мядзведзі ўсяедныя, добра караскаюцца і плаваюць, хутка бегаюць, могуць стаяць і праходзіць кароткія адлегласці на задніх лапах. Маюць кароткі хвост, доўгую і густую поўсць, а таксама выдатныя нюх і слых. Палююць вечарам або на досвітку. Звычайна баяцца чалавека, але могуць быць небяспечнымі ў тых месцах, дзе яны прывыклі да людзей, асабліва белы мядзведзь і мядзведзь грызлі. Неўспрымальныя да пчалінага джалення. У прыродзе натуральных ворагаў амаль не маюць.

Зноскі

  1. Варынты напісання Мядзведзі або Мядзведзевыя ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.11., Мн., 2000, С.65.