Міждысцыплінарнае Згуртаванне Альберты
Міждысцыплінарнае Згуртаванне Альберты (Alberta Interscience Association) — гэта канадская некамерцыйная арганізацыя, заснаваная ў 2009 годзе ў горадзе Эдмантан, y правінцыі Альберта. Міждысцыплінарнае згуртаванне Альберты падтрымлівае розныя праграмы для дарослых, моладзі і дзяцей.
Экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Сад мясцовых раслін Альберты
[правіць | правіць зыходнік]Разам з сярэдняй школай імя Ліліян Осбарн (LOHS) Міждысцыплінарнае згуртаванне Альберты падтрымлівае сад мясцовых раслін Альберты[1]. Сад мясцовых раслін Альберты быў заснаваны 9 чэрвеня 2010 года з мэтай распаўсюджвання ведаў пра мясцовыя расліны Альбэрты і іх аховы, а таксама з мэтай падрыхтоўкі навукова-даследчых і прыродаахоўных праектаў[2]. На пачатак 2012 года сад мясцовых раслін Альберты налічваў амаль тысячу розных відаў раслін. Сад стаў прывабным асяроддзем пражывання для соў, трусаў і іншых відаў дзікіх жывёл, якія таксама могуць стаць аб’ектам даследавання шкаляроў[1]. На сваім вэб-сайце Міждысцыплінарнае згуртаванне Альберты надрукавала асноўныя інструкцыі для тых, хто пажадае распачаць свой уласны сад мясцовых раслін[3]. Каб даць шкалярам базавыя веды пра мясцовыя расліны Альбэрты і растлумачыць важнасць іх аховы, Міждысцыплінарнае згуртаванне Альберты арганізавала міждысцыплінарны летні лагер ля сядзібы (Interscience Summer Camp at Bed Rock Seed Bank Farm), а потым удзельнічала у праекце азелянення, які праходзіў у адной з суполак Эдмантана[4].
Праграмы для моладзі
[правіць | правіць зыходнік]Навучальны цэнтр рускай мовы. Акрэдытаваная Руская школа ў Эдмантане
[правіць | правіць зыходнік]Навучальны цэнтр рускай мовы пры Міждысцыплінарным згуртаванні Альберты быў заснаваны ў ліпені 2010 года. Цэнтр падтрымліваецца прафесійнымі выкладчыкамі і адданымі сябрамі суполкі. Адной з яго галоўных мэт з’яўляецца захаванне рускай мовы і культуры ў рускай суполцы і паспрыянне яе развіццю ў мультыкультурным грамадстве Канады. У цэнтры шкаляры вывучаюць не толькі рускую мову, але і рускую літаратуру і гісторыю.[5] Руская школа Цэнтра мае афіцыйную акрэдытацыю на выкладанне рускай мовы.[6] Некаторыя студэнты працягваюць вучобу апасля дванаццатага класа на летніх вакацыйных курсах рускай мовы і культуры ва Ўніверсітэце штата Вашынгтон[7], дзе яны вывучаюць творы Аляксандра Пушкіна, Мікалая Гогаля, Антона Чэхава, Карнея Чукоўскага, Аляксандра Вампілава і г.д.[8]
Прэмія Герцага Эдынбурга
[правіць | правіць зыходнік]Міждысцыплінарнае згуртаванне Альберты каардынуе групу маладых людзей (14 — 25 гадоў), якія ўдзельнічаюць у праграме «Прэмія герцага Эдынбурга» (Duke of Edinburgh’s Award — D of E). Яна працуе ў школах, каледжах, універсітэтах, моладзевых клубах, цэрквах, школах паветраных, ваенных і марскіх курсантаў, клубах скаўтаў, дзяўчат-гідаў і хакейных клубах. Многія маладыя сябры Міждысцыплінарнага згуртавання Альберты сталі лаўрэатамі Прэміі герцага Эдынбурга бронзавага, срэбранага і залатога ўзроўню.[7][9]
Баль Іагана Штраўса
[правіць | правіць зыходнік]З 2007 года сябры Міждысцыплінарнага згуртавання Альберты бяруць удзел у штогадовым Балю Іагана Штраўса, арганізаваным ў Эдмантане Фондам Іагана Штраўса ў падтрымку музыкаў Эдмантана і іх намаганняў працягнуць сваё музычнае навучанне ў Аўстрыі. Кожны год Баль Іагана Штраўса праводзіць вечар бальных танцаў, вытанчанай кухні і цудоўнай музыкі. Каб наведаць афіцыйны вэб-сайт і набыць квіткі, калі ласка, націсніце на наступную спасылку: http://www.johannstrauss.ca/ball.html Архівавана 18 мая 2015.. Міждысцыплінарнае згуртаванне Альберты рада падтрымаць такую годную аснову для ўзбагачэння супольнасці Эдмантана.[10]
На добраахвотных пачатках
[правіць | правіць зыходнік]Сябры Міждысцыплінарнага згуртавання Альберты рэгулярна ўдзельнічаюць у добраахвотніцкай дзейнасці ва ўніверсітэце Альберты, Каралеўскім музеі Альберты, TIMMS, Тэатры Цытадэль, фестывалю Фрындж ў Эдмонтоне і г.д.
Музей
[правіць | правіць зыходнік]Музей спорту
[правіць | правіць зыходнік]Спартыўны раздзел музея Міждысцыплінарнага згуртавання Альберты прысвечаны легендарнай серыі хакейных гульняў 1972 года паміж Канадай і СССР. Ён быў адкрыты ў 2012 годзе ў гонар яе 40-годдзя.
Віртуальны музей Мікалая Зялінскага
[правіць | правіць зыходнік]Віртуальны музей знакамітага рускага хіміка, вынаходніка процігаза Мікалая Зялінскага быў заснаваны ў чэрвені 2014 года,[11] напярэдадні сотых угодкаў Першай сусветнай вайны. У калекцыі прадстаўлены кнігі, фатаграфіі і відэа, звязаныя з М.Зялінскім і яго сям’ёй, а таксама спасылкі на сайты музеяў Зялінскага ў Маскве і Ціраспалі. Віртуальны музей створаны і распрацаваны ў супрацоўніцтве з фондам Зялінскага.
Міждысцыплінарнае згуртаванне Альберты падтрымлівае таксама пастаянную выставу кніг, артыкулаў і фатаграфій, звязаных з М. Зялінскім і членамі яго сям’і.
Нацыянальныя касцюмы
[правіць | правіць зыходнік]Міждысцыплінарнае згуртаванне Альберты падтрымлівае пастаянную выставу рускіх[12][13] нацыянальных касцюмаў і традыцыйных лялек.
Бібліятэка
[правіць | правіць зыходнік]Бібліятэка Міждысцыплінарнага згуртавання Альберты ўтрымвае больш за 20 000 адзінак, большую частку з іх у лічбавым фармаце, на 12 мовах — ангельскай, французскай, рускай, украінскай, балгарскай і г.д. Сярод іх кнігі па гісторыі, культуры і рэлігіі, вучэбныя дапаможнікі, мастацкая літаратура для дарослых і дзяцей.
Міжнародныя праекты
[правіць | правіць зыходнік]«Паміж Алексам і Сашай»
[правіць | правіць зыходнік]У 2010 годзе Шахей Міяджыма з універсітэта Кейо (Японія) прыехаў у Эдмантан, каб зняць дакументальны фільм пра рускую суполку ў Эдмантане.[14] Ён атрымаў дапамогу сяброў Міждысцыплінарнага згуртавання Альберты, многія з іх сталі ўдзельнікамі дакументальнага фільма. Фільм «Паміж Алексам і Сашай» быў з поспехам прадстаўлены ў Канадзе[15] і Японіі.[16] Па словах рэжысёра, яго мэтай было "змяніць (…) прадузятасць супраць імігрантаў шляхам паказу ў фільме здаровай, культурна багатай і высокаадукаванай суполкі. "[16]
Як член Асацыяцыі міжнародных і родных моў (IHLA) Рускі навучальны цэнтр з’яўляецца адным з арганізатараў і ўдзельнікаў штогадовых урачыстасцяў з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы ў Эдмантане.[5] У 2015 годзе святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы ў Эдмантане было афіцыйна абвешчана мэрам горада Донам Айвсанам і членам гарадскога савета Амарджыт Сохi.[17]
Сусветны дзень культуры
[правіць | правіць зыходнік]У 2013 і 2014 гадах Міждысцыплінарнае згуртаванне Альберты арганізавала святкаванне Сусветнага дня культуры (15 красавіка — юбілей Пакта Рэрыха) у Эдмантане. Святкаванне ў 2014 годзе было арганізавана сумесна з Тэасофскім таварыствам Эдмантана.[18] У 2015 годзе Згуртаванне прыняло ўдзел у Міжнародным тыдні Універсітэта Альберты і падрыхтавала паказ і абмеркаванне дакументальнага фільма пра Мікалая Рэрыха і Пакт Рэрыха.[19]
Адукацыя для дарослых
[правіць | правіць зыходнік]Міждысцыплінарнае згуртаванне Альберты бачыць сваёй мэтай дапамогу новым канадскім імігрантам, каб яны хутчэй адаптаваліся ў новым жыцці. Згуртаванне прапануе класы ангельскай мовы і кампутарныя класы для дарослых.[20] Гэтыя праграмы фінансуюцца Грамадскай асацыяцыяй навучання дарослых Эдмантана (ECALA)[21], і яны з’яўляюцца бясплатнымі для імігрантаў і канадскіх грамадзян.[5]
Выкладчыкі і сябры Міждысцыплінарнага згуртавання Альберты лічаць, што здольнасць разумець розныя мовы робіць унёсак у моўную разнастайнасць грамадства і лепшае разуменне людзей, якія належаць да розных культур.
Міждысцыплінарнае згуртаванне Альберты S.O.S
[правіць | правіць зыходнік]Саветы і кансультацыі па адаптацыі пачаткоўцаў у Альберце і больш.
Зноскі
- ↑ а б Lillian Osborne High School School Council Meeting Minutes Архівавана 5 сакавіка 2016.. December 6th, 2012.
- ↑ The perfect day for planting. The Interscience Cup, June 9th, 2010.
- ↑ Have fun with growing native plants. The Interscience Cup, June 2nd, 2010
- ↑ Interscience Summer Camp. The Interscience Cup, August 2nd, 2008.
- ↑ а б в 12th Annual Mother Language Book. Edmonton: IHLA, 2015. P. 219
- ↑ Alberta Education Private Schools Архівавана 20 красавіка 2012.. EIS1007P. February 15, 2012.
- ↑ а б Koleso (Alberta bi-weekly Russian newspaper) Архівавана 6 ліпеня 2017.. March 22nd, 2012.
- ↑ The InterScience Cup
- ↑ Amoryn Engel. Golden moments in Alberta. National Post. Saturday, April 21, 2012.
- ↑ Johann Strauss Ball 2011. The Interscience Cup, February 13th, 2011.
- ↑ Virtual Museum of Nikolay Zelinsky. The InterScience Cup. June 16, 2014.
- ↑ Russian Folk Costume. The Interscience Cup, May 20th, 2012.
- ↑ Armenian National Costumes. The Interscience Cup, April 27th, 2012.
- ↑ Mosaic Архівавана 13 красавіка 2020.. Canadian Russian News. October 2010
- ↑ Thanks Shohei for great movie!!! The InterScience Cup, June 2010.
- ↑ а б «Between Alex and Sasha» — official site of the documentary.
- ↑ Claire Theobald. International Mother Language Day declared in Edmonton. Edmonton Sun, February 21, 2015.
- ↑ Отбелязване на Световния ден на културата в гр. Едмънтън, Канада Палитра, IV-2012/I-2013 (48-49). ISSN 1314-5002.
- ↑ International Week for a Better World Архівавана 23 лютага 2015.. University of Alberta Global Education Program, 2015.
- ↑ ESL and Computer Literacy in the West End of Edmonton
- ↑ ECALA members Архівавана 23 лютага 2015.