Перайсці да зместу

Мізіда рэліктавая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мізіда рэліктавая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Mysis relicta


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  90045
NCBI  261864
EOL  1023189

Мізіда рэліктавая (Mysis relicta) — від ракападобных з атраду мізіды (Mysida), сямейства мізідавыя (Mysidae).

Звонку нагадвае маленькіх крэветак. Цела выцягнутае, даўжынёй 8-16 мм, вочы на сцяблінках, галава і грудзі пакрыты цыліндрычным хіцінавым карапаксам, брушка тонкае, канчаецца хваставым веерам, які складаецца з пласцінак тэльсона з плоскімі двухгалінастымі ўраподамі па краях.

Ледавікова-марскі рэлікт чацвярцічнага перыяду. Пашырэнне: Поўнач Еўразіі, Паўночная Амерыка. На Беларусі праходзіць паўднёвая мяжа арэала, від знойдзены ў азёрах Воласа Паўночны, Воласа Паўднёвы, Дрысвяты.

Насяляе чыстыя аліга- і мезатрофныя азёры ледавіковага паходжання з высокім утрыманнем кіслароду ў вадзе. Аддае перавагу слаям вады з тэмпературай не больш за 14 °C.

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Вядуць калядонны спосаб жыцця. Ажыццяўляюць сутачныя вертыкальныя міграцыі ў тоўшчы вады. Працягласць жыццёвага цыклу ў дробных асобін 1 год, у буйных — 2 гады. Размнажэнне пачынаецца позняй восенню. Пладавітасць ад 9 да 40 яек. Развіццё яек і эмбрыёнаў да малявак адбываецца зімой у вывадковай сумцы. Масавае паяўленне малявак вясной. Кормяцца ўзважанымі часцінкамі ў тоўшчы вады, дэтрытам з паверхні дна, а таксама больш дробнымі іншымі ракападобнымі.

Корм для рыб.

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5