Воласа Паўднёвы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Воласа Паўднёвы
Воласа паўднёвае
Каардынаты: 55°43′50″ пн. ш. 27°08′18″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Вышыня над узроўнем мора 131 м
Даўжыня 2,50 км
Шырыня 0,70 км
Плошча 1,21 км²
Аб'ём 15,07 км³
Найбольшая глыбіня 40,4 м
Празрыстасць 8,3 м
Воласа Паўднёвы (Беларусь)
Воласа Паўднёвы
Воласа Паўднёвы

Воласа Паўднёвы, Волас Паўднёвы — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 5 км на паўночны ўсход ад горада Браслаў ля вёскі Забор'е. Належыць да групы Браслаўскіх азёр Належыць да групы Браслаўскіх азёр і знаходзіцца ў межах былога Міжазёрнага ландшафтнага заказніка на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Воласа Паўднёвы з'яўляецца чацвёртым па глыбіні возерам Беларусі, саступаючы азёрам Доўгае, Рычы і Гінькава. Вадаём знаходзіцца ў басейне ракі Друйка. Плошча возера складае 1,21 км². Найбольшая глыбіня возера складае — 40,4 м, сярэдняя — 12,5 м. Даўжыня возера — 2,5 км, найбольшая шырыня — 0,7 км. Даўжыня берагавой лініі — 7 км. Аб'ём вады ў возеры складае 15,1 млн м³, плошча вадазбору возера — 6 км².

Катлавіна[правіць | правіць зыходнік]

Катлавіна возера выцягнутая з поўначы, з паўночнага ўсходу на поўдзень, паўднёвы захад. Схілы катлавіны возера маюць вышыню 5—8 метраў, знаходзяцца пад лесам, месцамі разараныя. На ўсходзе схілы стромкія. Берагі нізкія, ускладненыя трыма берагавымі валамі. Найбольш высокі бераг дасягае вышыні больш за 2 метры над урэзам вады. Мелкаводная зона возера вузкая і пясчаная, на большых глыбінях дно глеістае. Асаблівасці падводнай часткі возера вельмі моцна выражаныя. Вузкая пясчаная літараль на глыбіні 1 метр змяняецца крутым сублітаральным схілам. Рэчышча з глыбіні 20 метраў мае форму латакападобнай упадзіны. Літараль займае 18,2% плошчы возера, сублітараль — 20% плошчы.

Вада[правіць | правіць зыходнік]

Возера адносіцца да ліку слабапраточных. Водная маса ў возеры перамешваецца да глыбіні ўсяго 4—7 метраў. У гэтым пласце адзначаецца найбольшая колькасць кіслароду. Максімальная колькасць кіслароду прыходзіцца на зону тэмпературнага скачка, дзе тэмпература вады паніжаецца на 4—5 °C за кожны метр глыбіні. Глыбакаводная зона вылучаецца пастаяннай нізкай тэмпературай, якая каля паверхні дна складае да 5—4,8 °C, але не гледзячы на гэта ўтрыманне кіслароду ў глыбакаводных пластах застаецца параўнальна высокім. На глыбіні 40 метраў яго колькасць зніжаецца да 30—25%. Для зімовага перыяду таксама характэрнае высокае ўтрыманне кіслароду і нізкія прыдонныя тэмпературы.

Сярэдняя мінералізацыя вады складае 180—200 мг/л, але гэты паказчык нязначна вагаецца як у вертыкальным разрэзе вады, так і на працягу года. Каляровасць вады невялікая (5—10°), празрыстасць — высокая — 7—13 метраў, а акісляльнасць — паніжаная — 6—7 мг O/л. Гэтыя фактары сведчаць пра чысціню вады, якая з'яўляецца прыдатнай да бытавых патрэбаў.

Флора і фаўна[правіць | правіць зыходнік]

Каля 50 % плошчы паверхні дна зарастае расліннасцю да глыбіні 9 метраў. У возеры налічваецца 25 відаў фітапланктону, а біямаса не перавышае 1г/м³. Агульная біямаса заабентаса складае 8,5 г/м³.

Сярод беспазваночных, якія насяляюць возера, трапляюцца рэлікты ледавіковага перыяду — лімнакалянус, рэліктавая мізіда, понтапарэя, бакаплаў Паласа. Усе пералічаныя віды занесеныя ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

Іхтыёфаўна — рэліктавая, сінегова-снятковая. Апроч гэтага, возера таксама насялюць шчупакі, акуні, плотка, укляя. Нягледзячы на гэта, рыбныя запасы невялікія.

Злучэнне з іншымі вадаёмамі[правіць | правіць зыходнік]

У паўночнай частцы возера злучанае пратокай з возерам Воласа Паўночны. Таксама прыток у возера паступае па чатырох ручаінах, якія маюць вадасцёкі толькі ў вясновы час.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакiтная кнiга Беларусi. — Мн.:БелЭн, 1994.
  • Озера Белоруссии. О.Ф. Якушко и др. — Мн.: Ураджай, 1988.