Перайсці да зместу

Мікалай Аляксеевіч Глушчанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Аляксеевіч Глушчанка
Дата нараджэння 21 жніўня 1937(1937-08-21) (87 гадоў)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Мікалай Аляксеевіч Глушчанка (нар. 21 жніўня 1937, Джанкой, Украіна) — спецыяліст у галіне працэсаў і апаратаў харчовых вытворчасцей, электратэхналогій. Доктар тэхнічных навук (1988), прафесар (1991).

Скончыў Севастопальскі прыборатэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Аўтаматыка і тэлемеханіка», 1977), Маскоўскі тэхналагічны інстытут харчовай прамысловасці (аспірантура, 1977).

Працаваў у Сімферопальскім заводзе тэлевізараў, НДІ тэхналогіі машынабудавання (Масква), Кемераўскім тэхналагічным інстытуце харчовай прамысловасці, Магілёўскім тэхналагічным інстытуце (1977—1980, з 1979 — загадчык кафедры аўтаматызацыі тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей), Гродзенскім дзяржаўным сельскагаспадарчым інстытуце (1980—1997, з 1991 — загадчык кафедры), Наўгародскім дзяржаўным універсітэце імя Яраслава Мудрага (з 1997, прафесар кафедры тэхналогіі перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі).

Навуковыя інтарэсы: распрацоўка абсталявання для атрымання электраактываванага паветра і электрааэрацыі раствораў у працэсах біятэхналогіі.

Зноскі

  • Научные основы аэрации растворов электроактивированным воздухом и его использование в технологии пищевых и микробиологических производств : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.18.12 / Глущенко Николай Алексеевич. — Москва, 1986.


  • Николай Алексеевич Глущенко / Гродненский сельскохозяйственный институт. — Гродно, 1993.
  • Глушчанка Мікалай Аляксеевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1997. — Т. 5. — С. 306.
  • Глущенко Николай Алексеевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 59.
  • Глущенко Николай Алексеевич // 40 лет Могилевскому государственному университету продовольствия. — Минск, 2013. — С. 95.
  • Мікалай Аляксеевіч Глушчанка // Памяць : Гродзенскі раён. — Мінск, 1993. — С. 417.