Перайсці да зместу

Джанкойскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джанкойскі раён
укр.: Джанкойський район
руск.: Джанкойский район
крымскатат.: Canköy rayonı
Краіна  Украіна
Уваходзіць у Аўтаномную Рэспубліку Крым
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 11 кастрычніка 1923
Насельніцтва (2001) 82 328
Шчыльнасць 30,87 чал./км²
Плошча 2 667 км²
Вышыня
над узроўнем мора
 • Самы нізкі пункт


 0 м
Джанкойскі раён на карце
Часавы пояс UTC+2 і UTC+03:00
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джанкойскі раён[2] (укр.: Джанкойський район, руск.: Джанкойский район, крымскатат.: Canköy rayonı) — адзін з 14 раёнаў Аўтаномнай Рэспублікі Крым[заўв 1]. Адміністрацыйны цэнтр — горад Джанкой.

Раён быў утвораны ў 1921 годзе. Уваходзіў у склад Крымскай АССР, потым Крымскай вобласці РСФСР, якая ў 1954 годзе была перададзена УССР. З 1991 года ў незалежнай Украіне.

18 сакавіка 2014 года Джанкойскі раён уключаны ў склад Рэспублікі Крым Расійскай Федэрацыі. 16 жніўня 2022 года ў выніку дыверсіі здарылася ўзгаранне на складзе воінскай часці, дэтанацыя боепрыпасаў[3], нанесены ўрон грамадзянскім аб’ектам, у тым ліку ЛЭП, электрастанцыі, чыгуначнаму палатну, жылым дамам[4].

  1. Аб’ект размешчаны на паўвостраве Крым і кантралюецца Расіяй. Міжнародная супольнасць не прызнае ўключэння Крыма ў склад Расіі і лічыць яго анексіяй часткі тэрыторыі Украіны (гл. Рэзалюцыю 68/262 Генеральнай Асамблеі ААН).