Перайсці да зместу

Мікаэль Самуэльсан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хакей
Мікаэль Самуэльсан
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 23 снежня 1976(1976-12-23) (47 гадоў)
Грамадзянства
Рост 188 см
Вага 99 кг
Пазіцыя крайні нападнік
Хват правы[d]
Драфт НХЛ У 1998 годзе выбраны пад агульным 145-м нумарам камандай «Сан-Хасэ Шаркс»
Клубная кар’ера[* 1]
Сан-Хасэ Шаркс
Дэтройт Рэд Уінгз
Флорыда Пантэрз
Нью-Ёрк Рэйнджэрс
Пітсбург Пінгвінз
Ванкувер Кэнакс
Фролунда[d]
Genève-Servette HC[d]
SC Rapperswil-Jona Lakers[d]
Södertälje SK[d]
Юргордэн[d]
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Спартыўныя ўзнагароды
Хакей з шайбай (мужчыны)
Алімпійскія гульні
Золата Турын 2006 Зборная Швецыі
Чэмпіянаты свету
Золата Латвія 2006

Мікаэль Самуэльсан (шведск.: Mikael Samuelsson, нар. 23 снежня 1976, Мар’ефрэд, Швецыя) — прафесійны хакеіст, правы крайні нападнік.

Самуэльсан пачаў сваю кар’еру ў шведскай элітнай серыі ў клубе «Сёдэртэлье СК», пасля чаго гуляў у клубах «Вестра Фролунда» і «Брунес ІФ». У 1998 годзе быў абраны на драфце НХЛ пад агульным 145-м нумарам камандай «Сан-Хасэ Шаркс». Пасля недоўгачасовага перыяду выступлення за «Сан-Хасэ» выступаў за клубы «Нью-Ёрк Рэйнджэрс», «Пітсбург Пінгвінз» і «Фларыда Пантэрз». Падчас лакаўту у НХЛ у сезоне 2004/05, гуляў у клубах швейцарскай нацыянальнай лігі «Жэнева-Сервет» і «Раперсвіль-Ёна Лейкерс». Пасля лакаўту вярнуўся ў НХЛ і пачаў выступаць за клуб «Дэтройт Рэд Уінгз», з якім заваяваў Кубак Стэнлі ў сезоне 2007/08. Летам 2009 года Самуэльсан перайшоў у клуб «Ванкувер Кэнакс», з якім падпісаў трохгадовы кантракт на суму 2,5 мільёна долараў у год.

Зноскі