Мікола Лучок
Мікола Лучок | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Giru Marcelli[d] | ||||||
Папярэднік | Robert Francis Christian[d] | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Мукачэўская дыяцэзія | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Мукачэўская дыяцэзія | ||||||
Папярэднік | Antal Majnek[d] | ||||||
|
|||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, каталіцкі біскуп | ||||||
Нараджэнне |
26 сакавіка 1974[1] (50 гадоў) |
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мікола Лучок (нар. 26 сакавіка 1974, Мукачэва, Украіна) — дапаможны біскуп Мукачэўскай дыяцэзіі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1994 годзе ўступіў у Ордэн прапаведнікаў (дамініканцы). Манаскую фармацыю праходзіў у Кошыцах, вывучаў тэалогію і філасофію ў Варшаве і ў Папскай тэалагічнай акадэміі ў Кракаве. Атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне ў 2003 годзе. Служыў у Санкт-Пецярбургу, Чартківе, Ялце, Хмяльніцкім і Львове.
Вядомы з дамініканскага душпастырства моладзі, душпастырства пакліканняў, рэкалекцыяніст, кансультант па кірунку «пазітыўная псіхатэрапія», атрымлівае адукацыю псіхатэрапеўта. Валодае ўкраінскай, венгерскай, славацкай, рускай, польскай і англійскай мовамі.
11 лістапада 2019 года Папа Францішак прызначыў айца Міколу Лучка дапаможным біскупам Мукачэўскай дыяцэзіі. Пасвячэнне адбылося 10 снежня 2019 года ў Мукачэве[2].
Зноскі
- ↑ а б в Magyar Kurír — Magyar Kurír Szerkesztősége és Kiadóhivatala, 1911. Праверана 18 лістапада 2019.
- ↑ Ва Украіне прызначаны першы біскуп дамініканін