Перайсці да зместу

Ялта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Ялта
укр.: Ялта, крымскатат.: Yalta
44°29′58″ пн. ш. 34°09′19″ у. д.HGЯO
Краіна  Украіна
Кіраўнік Pavlenko Yanina Petrovna[d][1]
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1154
Першая згадка 1154
Вышыня цэнтра 200 м
Тып клімату субтропікі
Водныя аб’екты Учан-Су[d], Gulf of Yalta[d] і Derekoyka[d]
Насельніцтва
Насельніцтва
  • ▼72 013 чал. (1 студзеня 2025)[2]
Афіцыйная мова крымскататарская мова, украінская і руская
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 654, +7-3654
Паштовы індэкс 98600–98639 і 298600–298639
Код КАТАТТГ UA01200310010053783
Код КААТУУ 0111900000
yalta.com.ua (укр.)
Паказаць/схаваць карты


Ялта (Украіна)
Ялта
Ялта


Мапа

Ялта — горад ва Украіне[заўв 1], у Аўтаномнай Рэспубліцы Крым, на ўзбярэжжы Чорнага мора, цэнтр курортнага раёна.

З першых стагоддзяў нашай эры тут існавала грэчаскае паселішча. Статус горада Ялта атрымала ў 1837. У Ялце праходзіла Крымская канферэнцыя (1945).

Турызм, курортная гаспадарка

[правіць | правіць зыходнік]

Ялта — цэнтр курортнага раёна, які займае значную частку Паўднёвага берага Крыма, куды ўваходзяць Алупка, Алушта, Гурзуф, Місхор і інш. курортныя пасёлкі. Лечаць хваробы органаў дыхання нетуберкулёзнага паходжання, цэнтральнай нервовай сістэмы, сардэчна-сасудзістай сістэмы, нырак.

Прамысловасць

[правіць | правіць зыходнік]

Харчасмакавая (рыбная, вінаробная, малочная, тытунёвая) прамысловасць. Вытворчасць сувеніраў.

Культура і навука

[правіць | правіць зыходнік]

У горадзе 2 тэатры. Дом-музей А. Чэхава. Музеі: краязнаўчы, літаратурна-мемарыяльны К. Транёва і П. Паўленкі, М. Бірукова; «Паляна казак». Магіла М. Багдановіча.

У Ялце знаходзіцца НДІ фізічных метадаў лячэння і медыцынскай кліматалогіі (заснаваны ў 1914). Каля Ялты — Нікіцкі батанічны сад.

Порт на Чорным моры. Вузел аўтадарог. Злучаны тралейбуснай лініяй з чыгуначнай станцыяй Сімферопаль.

  1. ↑ Аб’ект размешчаны на паўвостраве Крым і кантралюецца Расіяй. Міжнародная супольнасць не прызнае ўключэння Крыма ў склад Расіі і лічыць яго анексіяй часткі тэрыторыі Украіны (гл. Рэзалюцыю 68/262 Генеральнай Асамблеі ААН).