Мінскі дзяржаўны энергетычны каледж

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мінскі дзяржаўны энергетычны каледж  (МДЭК)
Дата заснавання 1971
Тып каледж
Дырэктар Аляксандр Новікаў
Адрас г. Мінск, вуліца Радыяльная, д. 38.
mgek.by

Установа адукацыі «Мінскі дзяржаўны энергетычны каледж» — дзяржаўная сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова энергетычнага профілю. Каледж з’яўляецца адзінай навучальнай установай у краіне, якае рыхтуе спецыялістаў сярэдняга звяна для энергетычнай галіны Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

24 сакавіка 1971 года загадам міністра энергетыкі і электрыфікацыі СССР № 94 у горадзе Мінску быў створаны энергетычны тэхнікум. Першы набор складаў — 288 чалавек па спецыяльнасцях: «Электрычныя станцыі, сеткі і сістэмы», «Будаўніцтва і мантаж ліній электраперадачы», «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва».

25 лістапада 2000 года Мінскі энергетычны тэхнікум пераўтвораны ва ўстанову адукацыі «Мінскі дзяржаўны энергетычны каледж». На базе каледжа адкрыта завочнае аддзяленне, курсы павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў. У каледжы створаны вылічальны цэнтр, распрацаваны новыя адукацыйныя стандарты па спецыяльнасцях каледжа[1].

Дырэктары[правіць | правіць зыходнік]

Спецыяльнасці[правіць | правіць зыходнік]

Каледж ажыццяўляе падрыхтоўку па наступных спецыяльнасцях:

  • Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва (па напрамках);
  • Аўтаматызацыя і кіраванне цеплаэнергетычнымі працэсамі;
  • Электрычныя станцыі;
  • Цеплавыя электрычныя станцыі.

Зноскі