Перайсці да зместу

Мінскі завод аўтаматычных ліній

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Мінскі завод аўтаматычных ліній — спецыялізаванае прадпрыемства па выпуску высокапрадукцыйнага металарэзнага абсталявання. Выпускае аўтаматычныя і струменевыя лініі для апрацоўкі дэталяў, агрэгатныя і спецыяльныя станкі з ЛПК для высокапрадукцыйнай апрацоўкі дэталяў машынабудавання, станкі для поўнай апрацоўкі дэталяў вагона і інш. Будаўніцтва пачалоўся ў Мінску ў 1954 годзе. Першы станок выпушчаны ў 1957 годзе, аўтаматычная лінія — у 1959 годзе.