Перайсці да зместу

Мініяцюра

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Сейбіт». Палехская мініяцюра, Іван Голікаў, 1929

Мініяцюра (ад лац.: minium — чырвоныя фарбы, ужывальныя ў афармленні рукапісных кніг) — у выяўленчым мастацтве жывапісныя, скульптурныя і графічныя творы малых формаў, а таксама мастацтва іх стварэння.

Мініяцюрны жывапіс распаўсюджаны таксама на ўсходзе. У Індыі ў часы імперыі Вялікіх Маголаў атрымала распаўсюджванне раджастханская мініяцюра. Яна з’явілася сінтэзам сумеснай творчасці індыйскіх і персідскіх майстроў.