Міхал Чарноцкі (інжынер)
Міхал Чарноцкі | |
---|---|
| |
Нараджэнне | каля 1880 |
Смерць |
9 жніўня 1935 |
Месца пахавання | |
Род | Чарноцкія[d] |
Бацька | Lucjan Bolesław Czarnocki[d] |
Міхал Чарноцкі (польск.: Michał Czarnocki; каля 1880 — 9 жніўня 1935, Варшава) — інжынер камунікацый, буйны землеўладальнік[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхецкага роду Чарноцкіх герба «Ліс-Бзура». Нарадзіўся каля 1880 года ў сям’і Люцыяна Баляслава Чарноцкага (~1848-1905) і Алены з Бароўскіх[2][1].
Пасля смерці бацькі, ад 1907 года з’яўляўся ўладальнікам маёнтка Белавусаўшчына з фальваркам Чадзель і вялікім зямельным надзелам у 940 дзесяцін[3][1].
У 1911—1915 гадах працаваў на пасадзе дэпутата Таварыства ўзаемнага крэдыту ў Пружанах (узгадваецца як «M. Б. Чарноцкій») [4][1].
Служыў у польскім войску[1].
Выконваў функцыі ганаровага суддзі каронных судоў польскіх. У 1920-я гады займаў пасаду кіраўніка гміннага выбарчага камітэта, выходзілі яго разважальныя артыкулы ў газетах, як напрыклад пра выбарчыя справы[1].
У перыяд 1929—1933 гг. з’яўляўся кіраўніком Польскай школьнай маціцы (Polska Macierz Szkolna) ў Пружанскім павеце[5][1].
Да 1931 года быў старшынёй праўлення Кааператыўнага банка ў Пружанах па адрасе др. Пацэвіча, 20[6][1].
Памёр у Варшаве 9 жніўня 1935 года пасля доўгай хваробы. Памінальнае набажэнства і пахавальная працэсія адбыліся ў Пружанскім касцёле ранкам 12 жніўня. Пахаваны на Пружанскіх гарадскіх могілках у сямейнай пахавальні[7][1].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Быў жанаты, але бяздзетны[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж з і Michal Čarnocki(нявызн.). Pružana (1 ліпеня 2023). Праверана 27 жніўня 2023.
- ↑ Ekscentryczny pomnik na cmentarzu w Prużanie – Echa Polesia . polesie.org. Праверана 27 жніўня 2023.
- ↑ Wspomnienia prużańskie – Andrzej Święciński(нявызн.). WIERZE UFAM MIŁUJĘ (26 ліпеня 2011). Праверана 27 жніўня 2023.
- ↑ Памятная книжка Гродненской губернии 1911—1915
- ↑ Polska Macierz Szkolna. R. 14, nr 1 (styczeńmaj 1930) — Polska Macierz Szkolna. R. 18, nr 3 (kwiecień-maj 1933)
- ↑ Polesie. № 25. Brzesc nad Bugem. 1931 rok. s. 5
- ↑ Kurjer Warszawski. R. 115, 1935, no 218 + dod..s. 14